Liebe ist für alle da
Liebe ist für alle da[a] (зь ням. — «Каханьне для ўсіх»), часта LIFAD[b] — шосты студыйны альбом нямецкага Neue-Deutsche-Härte-гурта Rammstein. Выйшаў 16—20 кастрычніка 2009 году на лэйбле Universal. Канцэртны тур у падтрымку альбома пачаўся 8 лістапада 2009 году. У Нямеччыне забаранілі продаж альбома, музыкі падалі ў суд на ўрад краіны[1].
Liebe ist für alle da | ||
---|---|---|
Студыйны альбом Rammstein | ||
Выдадзены | 16 кастрычніка 2009 Паўночная Амэрыка 20 кастрычніка 2009 | |
Месца запісу | Sonoma Mountain Recording Estate, Сан-Рафэл, Каліфорнія | |
Жанр | індастрыял-мэтал, Neue Deutsche Härte | |
Працягласьць | 46:06 (Стандартная вэрсія) 68:21 (Special Edition) 41:10 (Цэнзурная вэрсія) | |
Прадусар | Якаб Хэльнар, Rammstein | |
Храналёгія Rammstein | ||
Rosenrot (2005) |
Liebe ist für alle da (2009) |
# 7 (2019) |
Мовы песьняў — нямецкая, ангельская. Музыка й словы да песьняў — Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крысьціян Лёрэнц.
Гісторыя
рэдагавацьПадчас запісу альбома было запісана як мінімум 19 песьняў. Пазьней на альбоме былі выпушчаны 16 песьняў, а на самотніках былі выпушчаны тры іншыя:
- «Gib mir deine Augen» (самотнік «Mein Herz brennt»);
- «Mein Land» (самотнік «Mein Land»);
- «Vergiss uns nicht» (самотнік «Mein Land»).
Песьня «Mein Land» запісвалася для гэтага альбома, але паколькі была яшчэ недапрацаванай, не ўвайшла ў яго. Аднак група выпусьціла гэтую песьню пазьней 11 лістапада 2011 на аднайменным сынгле й 2 сьнежня 2011 у складанцы найлепшых песьняў «Made in Germany» 1995—2011.
Таксама 11 чэрвеня 2011 году ў сетцы зьявілася недапрацаваны дэмазапіс гэтай песьні, а траўня году на гэтую песьню быў зьняты кліп, прэмʼера якога адбылася 11 лістапада 2011 году. Гэты трэк гурт выконваў толькі двойчы на закрытых канцэртах у Бэрліне ў 2011.
Трэк «Gib mir deine Augen» таксама запісваўся для Liebe ist für alle da, і ён таксама апынуўся недапрацаваным. 20 кастрычніка 2011 году ў Інтэрнэце зьявілася гэтая дэмавэрсія ў дрэннай якасьці. Трэк «Gib mir deine Augen» выйшаў у сьвет на сынгле «Mein Herz brennt» ён абапіраецца на іншую дэма-песьню — «Schenk mir was».
«Was ich liebe» была запісана ў выглядзе дэма-песьні, але пазьней была цалкам зьменена й выпушчана на наступным альбоме. Таксама «Eisenmann», запісаная падчас запісу Reise, Reise і Rosenrot была перазапісаная, але так і не была выпушчаная.
Назва альбома была канчаткова пацьверджана 1 верасьня 2009 году ў прома-відэа новага самотніка «Pussy», а таксама ў апошнім інтэрвію з Паўлем Ляндэрсам часопісу RockOne.
У ліпені 2009 году, загалоўны трэк, «Liebe ist für alle da», пратачыўся ў Інтэрнэт, разам з рознымі промаматэрыяламі.
14 жніўня 2009 году фатаграфіі, зробленыя падчас запісу альбома, былі выкладзеныя на афіцыйным сайце Rammstein. У тым жа месяцы назва «Freud und Leid» (па-беларуску: радасьць і смутак), якая зьявілася на некалькіх сайтах як назва новага альбома, была аспрэчана Рыхардам Круспэ.
8 назваў песень было апублікавана 13 жніўня 2009 году. 19 жніўня ўсе 11 загалоўкаў трэкаў сталі вядомыя.
Прасоўваньне
рэдагавацьПершы самотнік з альбома, «Pussy», дапоўнены песьняй «Rammlied», выйшаў 18 верасьня 2009 году ў Эўропе й 19 верасьня ў ЗША. Сангл суправаджаўся кліпам на песьню «Pussy», які зьяўляецца вельмі скандальным: у канцы кліпа паказваюцца ґеніталіі ўдзельнікаў гурта. Рыхард Круспэ ў адным зь інтэрвію наконт гэтага сказаў: «Без камэнтароў». У цэлым, асноўная ідэя кліпа — высьмейваньне нямецкіх ідэалаў, стэрэатыпаў, порнаіндустрыі й іншага. Аднак пасьля выхаду «Making of Pussy» стала вядома, што ў кліпе былі выкарыстаныя дублёры.
Працягваючы эпатаваць грамадзкасьць, гурт заявіў аб выпуску абмежаванага выданьня альбома, забясьпечанага скрыняй з прыстасаваньнямі для інтымных гульняў, а таксама шасьцю фалаімітатарамі, нібыта адпаведнымі рэальным памерах ґеніталій удзельнікаў гурта, кайданкамі й змазкай.
21 сьнежня выйшаў кліп на песьню «Ich tu dir weh», прэмʼера якога прайшла на сайце visit-x.net. Рэжысэрам выступіў Ёнас Акерлунд. 8 лютага 2010 году ў Эўропе й 9 лютага ў Амэрыцы выйшаў другі самотнік з альбома — «Ich tu dir weh».
23 красавіка 2010 году прайшла вэб-прэзентацыя трэцяга самотніка з альбома — «Haifisch», разам з кліпам да яго.
Самотнікі
рэдагаваць- «Pussy» (18 верасьня 2009)
- «Ich tu dir weh» (5 лютага 2010)
- «Haifisch» (28 траўня 2010)
- «Waidmanns heil» (16 красавіка 2011)
Сьпіс кампазыцыяў
рэдагавацьЦікавыя факты
рэдагаваць- Песьня «Ich tu dir weh» была забаронена ў Нямеччыны з-за «хвалы гвалту й садамазахізму». Гурту давялося мяняць тэкст песьні для ўсіх шоў у Нямеччыне ў 2009 годзе, прычым тэкст мяняўся ад канцэрту да канцэрту. Таксама на некаторых канцэртах яна замянялася іншай песьняй, такімі як: «Mein Teil», «Rein Raus» і «Asche zu Asche».
- Пашыранае выданьне альбома ўключала ў сябе шэсьць фалаімітатараў, паводле гурта, «вырабленых па рэальных сьляпках плоцевых органаў музыкаў».Таксама ў набор уваходзілі змазка й кайданкі.
- У 2012 годзе ў сетцы пратачыліся дэма-запісы песьняў, запісаных падчас сэсіі Liebe ist für alle da. Сярод дэма-запісаў апынуліся такія песьні, як: «Eisemann», ангельская вэрсія «Pussy», а таксама дэма-вэрсіі песень «Mein Land», «Was ich liebe», «Gib mir deine Augen» і іншых.