Відунас

летувіскі філёзаф

Відунас (па-летувіску: Vydūnas; псэўданім; сапраўднае імя Вільгельмас Старостас літ. Vilhelmas Storostas; 22 сакавіка 1868, вёска Ёнайчай, цяпер Шылуцкі раён Летувы — 20 студзеня 1953, Дэтмольд, Нямеччына) — летувіскі драматург, філёзаф, дзеяч культуры.

Відунас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 сакавіка 1868(1868-03-22)[1]
Памёр 20 лютага 1953(1953-02-20)[1] (84 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці філёзаф, пісьменьнік, паэт
Мова летувіская мова

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў настаўніцкую сэмінарыю ў Рагніце (цяпер Нёман). З 1888 выкладаў у школах. Ва ўнівэрсытэтах Нямеччыны (Грайфсвальд, 1896—1898; Гале, 1899; Ляйпцыг, 1900—1902; Бэрлін, 1913—1919) вывучаў літаратуру, філязофію, гісторыю мастацтва, гісторыю рэлігіі, замежныя мовы. Выкладаў у Клайпедзе ў музычнай школе. З 1892 з перапынкамі жыў у Тыльзіце, выкладаў у сярэдняй школе ангельскую і францускую мовы.

Філязофія

рэдагаваць

У філязофскіх і рэлігійна-містычных артыкулах і трактатах «Сьмерць і што далей» (1907), «Таямнічая веліч чалавека» (1907), «Жыцьцёвая аснова народу» (1920) разьвіваў эклектычнае вучэньне, заснаванае на элемэнтах нэаплатанізму, Бхагавад-гіце і тэасофскай рэцэпцыі індыйскіх рэлігійна-філязофскіх вучэньняў. Прапагандаваў вегетарыянства, якога і сам прытрымліваўся.

Літаратура

рэдагаваць
  • Vacys Bagdonavičius. Filosofiniai Vydūno humanizmo pagrindai. Vilnius: Mintis, 1987
  • Vacys Bagdonavičius. Vydūnas: trumpa biografija. Vilnius: Vydūno draugija, Kultūros, filosofijos ir meno institutas (Standartų sp.), 2005. 63, [1] p.: iliustr., portr. Tir. [500] egz. ISBN 9986-638-56-9

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць