Enej
Enéj — польскі рок-гурт, заснаваны ў 2002 годзе ў Ольштыне братамі Пятром і Паўлам Саладухамі і іх сябрам Лукашам Койрысам, які стаў мэнэджарам гурту. Музыка Enejа гэта альтэрнатыўны рок, які інсьпіраваны ўкраінскай народнай музыкай[1], паколькі большасьць складу гурту мае ўкраінскія карані[1]. Дадаткова ў музыцы Enejа можна знайсьці элемэнты ска, рэгі і джазу. Назва гурту паходзіць ад галоўнага героя «Энэіды» Івана Катлярэўскага. Песьні гурту гучаць на ўкраінскай і польскай мовах.
Enej | |
Гурт у 2012 годзе | |
Гады | з 2002 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Ольштын, Польшча |
Мова | украінская, польская |
Жанр | фольк-рок ска джаз рэгі |
Выдавец | Lou&Rocked Boys Rockers Publishing |
Удзельнікі |
|
enej.pl |
Гісторыя
рэдагавацьГурт Enej сфармаваны ў 2002 годзе ў Ольштыне[2]. Першапачаткова творчасьць калектыву была пабудавана вакол украінскай народнай музыкі[1]. З 2005 году гурт пачаў фармаваць свой уласны стыль, у суполцы зьявіліся новыя музыкі і інструмэнты. У 2006 годзе Enej прыняў ўдзел у фэстывалі Union of Rock у Вэнгожава, дзе атрымаў ўзнагароду журналістаў. У гэтым жа годзе калектыў атрымаў таксама ўзнагароды на фэстывалях Fiesta Borealis ў Алецка і Kierunek Olsztyn.
У 2007 годзе гурт запісаў афіцыйны гімн студэнцкага сьвята Картавіяда.
20 кастрычніка 2008 году выйшаў першы сынгл гурту — Ulice, які папярэдзіў аднайменны дэбютны альбом, што выйшаў 17 лістапада 2008 году. Альбом запісаны і выдадзены Польскім радыё Ольштын і Lou&Rocked Boys.
10 сакавіка 2009 году выйшаў другі сынгл — Komu.
У 2010 годзе Enej выступіў у паўфінале фэстывалю Przystanek Woodstock.
12 лістапада 2010 году выйшаў другі альбом — Folkorabel.
7 траўня 2011 году Enej перамог у забаўляльнай музычнай праграме Must Be the Music.
16 лістапада 2012 году выйшаў трэці альбом гурту — Folkhorod.
22 студзеня 2014 году студыя гуказапісу Lou&Rocked Boys апублікавала на сэрвісе Youtube песьню «Brat za brata»[3], прадукт супрацоўніцтва Enejа з гуртамі Kozak System і Maleo Reggae Rockers, як дэманстрацыю салідарнасьці з украінскім грамадзтвам, якое змагалася на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве за свабоду і дэмакратыю.
Удзельнікі
рэдагавацьДасягненьні
рэдагавацьДыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Ulice (2008)
- Folkorabel (2010)
- Folkhorod (2012)
Сінглы
рэдагаваць- «Ulice» (2008)
- «Komu» (2009)
- «Państwo B» (2010)
- «Radio Hello» (2011)
- «Skrzydlate ręce» (2012)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Aleksandra Kołosowska: „Mamy drugą ośmioosobową rodzinę”- wywiad z zespołem Enej. (пол.)
- ^ PG: Grupa Enej zwyciężyła w show „Must Be The Music. Tylko muzyka”. (пол.)
- ^ http://www.youtube.com/watch?v=hzF4JLIAElo
- ^ http://www.youtube.com/watch?v=4KoBxFSUseg
- ^ https://www.youtube.com/watch?v=n3Hv-1MWz2Y