Deal with Silence
Deal With Silence (па-беларуску: Зьдзелка з цішынёй) — дэбютны альбом беларускага гурту Open Space, запісаны на студыі «Granny Records» (Менск, Беларусь)[8]. Выпушчаны ў розніцы 21 сьнежня 2009 году, ён стаў даступны для бясплатнай запампоўкі з сайту гурта 12 сакавіка 2010 году[9].
Deal With Silence | ||
---|---|---|
Студыйны альбом Open Space | ||
Выдадзены | 21 сьнежня 2009 году | |
Запісаны | 2009 | |
Жанр | брыт-поп, інды-рок, поп-рок, софт-рок | |
Працягласьць | 38:31 | |
Выдавец | West Records | |
Прадусар | Open Space | |
Храналёгія Open Space | ||
Deal With Silence (2009) |
Pressure (2012) | |
Прафэсійны агляд | ||
Сьпіс кампазыцыяў
рэдагавацьаўтарам усёй музыкі зьяўляецца Віталь Маціеўскі.
№ | Назва | Працягласьць |
---|---|---|
1. | «Deal With Silence» | 4:33 |
2. | «Unprepared» | 3:12 |
3. | «TV Show» | 3:07 |
4. | «Hurricane» | 3:16 |
5. | «You Will Never Know» | 4:12 |
6. | «Stalemate» | 2:43 |
7. | «Get Away» | 3:19 |
8. | «Busy» | 3:48 |
9. | «Travel Song» | 3:31 |
10. | «Beautiful» | 3:01 |
11. | «Same Excuses» | 3:49 |
Крытыка
рэдагавацьДар’я Казлова з «Переходного возраста(ru)» ў заметцы з нагоды выхаду альбому напісала, што дыск «атрымаўся адточаным і прафэсійным»[10].
Сяргей Пукст(be), музычны аглядальнік «Советской Белоруссии», у сваёй рэцэнзіі напісаў, што «пры адноснай разнастайнасьці ў вузкіх рамках абранага стылю ўсе песьні на дыску складзены ў якасны прадукт», але «музыка атрымліваецца цалкам прадказальнай»[6][7]. Аляксандр Філімонаў і Пётр Болагаў, рэдактары парталу Lenta.ru, у сваім аглядальным артыкуле ацанілі прафэсіаналізм запісу, але ж таксама паставілі на від прадказальнасьць песень, прыпісаў кружэлку да сумесі інды-року, поп-року й софт-року[11]. Хагнір з nneformat.ru пачуў на дыску «вельмі добры поп-інды-рок» у духу аўстралійскіх гуртоў 1980-х гадоў і шатляндскага Simple Minds, не без незадаволенасьці, што «сьпяваюць на ангельскай», зрабіў камплімэнт «слаўнаму калектыву» за мэлядычнасьць[12].
Маша Калеснікава, журналіст Эўрапейскага радыё для Беларусі, у сваім аналізе падкрэсьліла, што альбом выйшаў «безжыцьцёвым, аднастайным і зьлёгку пасрэдным», у той час як яго тэхнічная частка была ўспрынята досыць добра[13]. Музычны крытык часопісу «Rolling Stone Russia(ru)» Андрэй Бухарын на старонках выданьня прыйшоў да высновы, што гурт упэўнена грае энэргічны й меладычны ангельскамоўны рок і гэта рызыка ператварае некаторыя з песень CD у стадыённыя гімны[4].
Журналіст штотыднёвіку «БелГазета» Таццяна Заміроўская як пазаштатны музычны экспэрт «Experty.by» ацаніла альбом, які «пакідае ўражаньне дыхтоўнай, дарагой і якаснай працы над матэрыялам, які, магчыма, гэтага не заслужыў», на 5,0/10[2] і падкрэсьліла наяўнасьць гімнаў а-ля U2 й Stereophonics у ім[1]. Штатны склад крытыкаў музычнага парталу «Experty.by» прызначыў працы сярэднюю ацэнку 6,0/10: Сяргей Будкін услыхаў у вытанчаных і густоўных аранжыроўках мэлёдыі Muse, пахваліў аздабленьне дыску, «просценькія мэлёдыі», на думку Зьмітра Безкаравайнага, адносяцца да брыт-попу, адсылая да Coldplay, Алегу Клімаву хацелася б услыхаць штосьці больш мэлядычнае, чым аднастайны брыт-поп у выкананьні Open Space, а Зьмітра Падбярэскага й зусім расчараваў дастаткова манатонны брыт-поп плыты[3].
Аўтар музычнага парталу Ultra-Music Вячаслаў Радзівонаў засведчыў прыхільнасьць музыкаў да брыт-поп плыні, таму што музыка нагадала яму гурты Coldplay, Travis, Starsailor і Wilki, а таксама абрысаваў вылізанасьць гучаньня добра прадуманага й выдатна запісанага альбому[14]. Joy Tartaglia з украінскага музычнага парталу music.com.ua падкрэсьліла, што падабенства да Travis вельмі перавялічана, таму што гучаньне гурту, больш напамінаючае творчасьць Esthetic Education, ёсьць «пераказ азбукавых гісторыяў брытанскага року», прыцягнула ўвагу да вядучага вакалу накшталт Юакіму Бэргу з гурту Kent і ацаніла кружэлку на 5,0/10[5].
Удзельнікі
рэдагаваць
Запрошаныя музыкі:
|
Вытворчасьць: |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Татьяна Замировская. (2010-01-11) Личный вкус. CD-обзор Open Space. «Deal With Silence» (рас.). БелГазета. Праверана 2019-06-11 г. Архіўная копія ад 2019-06-11 г.
- ^ а б Татьяна Замировская. (2010-01-23) Внештатный эксперт Т.Замировская: Open Space "Deal With Silence" (рас.) БелГазета. Experty.by. Праверана 2019-06-10 г. Архіўная копія ад 2019-06-10 г.
- ^ а б Open Space "Deal With Silence" (рас.). Experty.by (2010-01-14). Праверана 2019-06-10 г. Архіўная копія ад 2019-06-10 г.
- ^ а б Андрей Бухарин. Open Space «Deal With Silence» (рас.) // Rolling Stone Russia(ru) : часопіс. — 2009. — № 65. — С. 75-76. Архіўная копія.
- ^ а б Open Space "Deal With Silence" (p) 2009 West Records (рас.). music.com.ua. Праверана 2019-09-05 г. Архіўная копія ад 2015-05-29 г.
- ^ а б Сергей Пукст. (2010-03-03) По правилам (рас.). Советская Белоруссия. Праверана 2019-06-10 г. Архіўная копія ад 2019-06-10 г.
- ^ а б С. Пукст. (2010-03-05) Внештатный эксперт С.Пукст: Open Space "Deal With Silence" (рас.) Советская Белоруссия. Experty.by. Праверана 2020-09-26 г. Архіўная копія ад 2020-09-26 г.
- ^ Юлия Мицкевич. (2009-12-18) Open Space выпустили дебютный альбом (рас.). БелаПАН. Праверана 2019-09-05 г. Архіўная копія ад 2019-09-03 г.
- ^ Open Space выложили альбом для свободного скачивания. Музыкальная газета (2010-03-12). Праверана 2020-02-21 г. Архіўная копія ад 2020-02-21 г.
- ^ Дар’я Казлова. «Open Space» заключили сделку с тишиной (рас.). Переходный возраст(ru). Праверана 2020-07-12 г. Архіўная копія ад 2020-07-12 г.
- ^ Александр Филимонов; Пётр Бологов (2009-12-28) Пиратское распространение приветствуется (рас.). Lenta.ru. Праверана 2019-06-10 г. Архіўная копія ад 2019-06-10 г.
- ^ Хагнир. (2011-06-21) "Ситка Пит 2011-04" (КАЛАЧИКОМ РЯДОМ, БЕН ГАНН, Евгений Введенский, ВЕТЕР ВСЕМ, САТИСФАКЦИЯ, LILAC и др.) (рас.). nneformat.ru. Праверана 2020-07-22 г. Архіўная копія ад 2019-12-04 г.
- ^ Маша Калеснікава. (2010-01-14) Аглядача: Open Space “Deal with Silence” (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-06-12 г. Архіўная копія ад 2019-06-12 г.
- ^ Вячеслав Радионов. (2010-01-30) Open Space «Deal With Silence» (рас.). Ultra-Music. Праверана 2019-06-15 г. Архіўная копія ад 2019-06-15 г.