Wilki
Wilki (даслоўна — ваўкі) — польскі рок-гурт, ўтвораны ў 1990 годзе ў Варшаве. Гурт была вельмі папулярны ў першай палове 90-х гадоў XX стагодзьдзя. Песьня «Son of the blue sky» зь першага альбому «Wilki» сталася першай польскай песьняй, якая зьявілася на MTV. Гэты альбом вельмі добра прадаўся. У 1995 годзе ансамбль прыпыніў дзейнасьць.
Wilki | |
Гады | 1991 — нашы дні |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Варшава |
Мова | польская, ангельская |
Жанр | рок, поп-рок |
Удзельнікі | |
www.wilki.com.pl |
У 2000 годзе гурт аднавіў творчасьць. Ён даў шмат канцэртаў, у тым ліку быў на падагрэве ў Reamonn. У 2002 годзе ансамбль выдаў першы пасьля васьмі гадоў альбом «4». Гурт заставаўся вельмі папулярны, альбом добра прадаваўся, але характар ансамбля зьмяніўся: першы самотнік «Baśka», падобны на ўвесь альбом, быў запісаны ў жанры поп-рок. Пасьля гэтага ансамбль выпусьціў з камэрцыйным посьпехам яшчэ два альбомы. Wilki — шматразовы ляўрэат прэміі «Fryderyk».
Удзельнікі
рэдагаваць- Робэрт Гаўлінскі — вакал, рытм-гітара.
- Мікіс Цупас — гітара.
- Мацей Гладыш — гітара.
- Станіслаў Урубель — бас-гітара.
- Анжэй Смолік — клявішныя
- Губэрт Гасюль — барабаны.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |