Набойніца — танкасьценная зачыненая з аднаго канца трубка, прызначаная для зьмяшчэньня набою і сродкаў узгараньня, зброевага патрона альбо артылерыскага снараду. Найважныя якасьці зброевай набойніцы — гэрмэтычнасьць, устойлівасьць да карозіі, трываласьць і лёгкасьць выманьня (экстрагаваньня) яе з патроньніка пасьля стрэлу.

Рысунак вінтовачнага патрона .30-06 Springfield (ЗША). Набойніца з праточкай. Памэры ў цалях
Схэма ўнітарнага патрона:
Куля 1, зарад пораху (набой) 3, донцэ з закраінай 4, запальвальны элемэнт (капсуль-запальнік) 5, усе элемэнты зчэплены адзін з адным праз набойніцу 2.
Набойніцы для патронаў розных прызначэньняў. Злева — плястмасавая набойніца да гладкаствольнай стрэльбы
Выбрас набойніцы пасьля стрэла з карабіна M4
Таўро на набойніцы патрона для кулямёта ШКАС. Завод № 529 Новая Ляля, відаць узмоцненае колцавае мацаваньне капсуля.

Набойніцы сучасных патронаў найчасьцей мэталічныя, вырабляюцца са стопаў каляровых мэталяў або са сталі з рознымі пакрыцьцямі. Набойніцы патронаў да гладкаствольнай зброі нярэдка маюць мэталічнае донца і сьценкі зь плястычнае масы або кардона (папковые набойніцы).

Форма набойніц рэдагаваць

Па форме набойніцы бываюць цыліндрычныя (9×18 мм ПМ), бутэлькавыя (7,62×39 мм), канічныя (7,62×38 мм Наган). Патроны фіксуюцца пры досылке ў патроньнік пярэднім тарцом набойніцы ва ўступ патроньніка, або ўпорам закраіны (флянца) у тарэц патроньніка.

Закраіна набойніцы рэдагаваць

 
Закраіна служыць для экстрагаваньня набойніцы з патронніка

Закраіна набойніцы (часам званая таксама флянэц або рант, у ангельскамоўнай тэрміналёгіі rim) — кольцавы выступ у донца набойніцы, служачы для выманьня (экстрагаваньня) набойніцы з патроньніку. Набойніца мае быць забясьпечаная выступаючай закраінай (напрыклад, расейскі 7,62×54 мм R (Літара R у абазначэньні гэтага патрона і яму падобных азначае не па-ангельску: russian — расейскі і не па-ангельску: rifle — вінтовачны, а па-ангельску: rimmed — з закраінай), патроны да рэвальвэраў і гладкаствольных стрэльбаў) альбо колцавай проточкой, фармавалай закраіну, не выступаючай за дыямэтар набойніцы (большасьць сучасных патронаў да аўтаматычнай зброі). Існуюць таксама набойніцы і з праточкай, і з выступаючым донцам адначасова (рэвальвэрныя патроны .38 Smith & Wesson Special, .357 Smith & Wesson Magnum і іншыя).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць