Angels & Airwaves — праект створаны экс-вакалістам гурту Blink 182 Томам ДэЛонгам. Афіцыйна гурт зарэгістраваны як гандлёвая марка «Angels & Airwaves» 24 чэрвеня 2005 году.

Angels & Airwaves
Гады 2005 — цяпер
Краіна
Месца ўтварэньня Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША
Мова ангельская
Жанр альтэрнатыўны рок
Выдавец Geffen Records
Удзельнікі Том ДэЛонг
Дэвід Кэнадзі
Мэт Уочтэр
Атам Уіткер
Былыя ўдзельнікі Раян Сін
angelsandairwaves.com

Біяграфія

рэдагаваць

Том ДэЛонг кажа, што яго новы праект гэта лепшая музыка, зробленая за апошнія дзесяцігодзьдзі, найбольш эмацыйная, мэлядычная і мацнейшая, чым Box Car Racer і Blink 182 разам узятыя.

We Don’t Need to Whisper: 2005—2006

рэдагаваць

Том пачаў працу над новым альбомам Angels & Airwaves пасьля таго, як Blink 182 пайшлі ў безтэрміновы адпачынак у лютым 2005 году.

Па задумцы гурту дэбютным сынглам павінна была стаць Valkryie Missile, якую вырашана было распаўсюдзіць з дапамогай iTunes 13 сьнежня 2005 году. Але сынгл не выйшаў, за тое сьвету быў прадстаўлены трэйлер Angels and Airwaves з прыгожым відэашэрагам. Крыху пазьней выйшаў відэаролік з назвай First Contact у якім было магчыма пазнаёміцца з удзельнікамі й ідэямі гурту, а таксама прагучалі ўрыўкі песень Valkryie Missile і It Hurts.

Пазьней нейкі хакер узламаў сэрвэр, дзе нейкім цудам апынулася песьня The Adventure. Як вынік, увечары 4 лютага ва ўсёй арміі фэнаў Blink 182 сарвало дах ад уражваючай эмічнай музыкі, якую прапанаваў Том Дэлонг сваім прыхільнікам.

17 лютага 2006 году выйшла яшчэ адна песьня: Good Day. Празь месяц Том даў інтэрвію адной амэрыканскай радыёстанцыі, дзе таксама прагучалі ўрыўкі Valkryie Missile, It Hurts, A Little’s Enough і новай песьні The Gift.

12 красавіка 2006 году сьвет пабачыў новы дыск Angels and Airwaves «We Don’t Need To Whisper». Афіцыйны рэліз адбыўся 23 траўня 2006 г. У ЗША альбом атрымаў статус залатога, яго продаж перавысіў 500 тыс. асобнікаў.

Паралельна ідзе праца на стужкаю Angels and Airwaves пад назвай «AVA». Верагодна фільм мусіць быць пра жыцьцё Тома, пасьля таго як ён вырашыў сысьці ад Blink 182.

I-Empire and Start the Machine: 2007—2008

рэдагаваць

21 лістапада 2006 году выходзіць песьня «Star of Bethelehem».

23 красавіка 2007 году гурт пакідае Раян Сін, якога зьмяніў Мэт Ўочтэр з 30 seconds to Mars.

29 жніўня 2007 году, Angels and Airwaves дадалі на сайт новы трэйлер прысьвечаны новаму альбому. Трэйлер зьяўляецца мантажом відэа зь фільму «I-Empire» і прэзэнтуе новую песьню «Call To Arms».

Першым сынглам з альбому стала песьня «Everything’s Magic». Таксама на яе быў зроблены кліп.

Сам альбом выйшаў 6 лістапада 2007 і атрымаў назву «I-Empire». Ён дэбютаваў у Billboard 200 chart на 9 месцы з колькасьцю продажаў 66 000 на працягу першага ж тыдня. Таксама заняў першае месца ў iTunes Top Albums chart.

Love: 2009—2010

рэдагаваць

У студзені 2009 гурт вярнуўся да студыі, каб нарэшце запісаць свой трэці па ліку альбом.

8 лютага 2009 Тома аб’явіў, што гурт Blink 182 павяртаецца на сцэну. 10 лютага Том у сваім блогу разьмясьціў наступны запіс: «Angels and Airwaves ніколі не зыйдзе». Гэта абвяргае ўсе чуткі, што гурт AVA распадзецца зь вяртаньнем на сцэну Blink 182.

Рэліз Love павінен адбыцца 14 лютага 2010 году.

Дыскаграфія

рэдагаваць
We Don’t Need to Whisper
  • 2006: The Adventure (8 траўня 2006)
  • 2006: Do It for Me Now (10 чэрвеня 2006)
  • 2006: It Hurts (27 чэрвеня 2006, Вялікая Брытанія)
  • 2006: The War (15 сьнежня 2006)
I-Empire
  • 2007: Everything’s Magic (26 верасьня 2007)
  • 2008: Secret Crowds (4 лютага 2008)
  • 2008: Breathe

Узнагароды

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць