30-я асобная мэханізаваная брыгада (Украіна)
30-я асобная мэханізаваная брыгада імя князя Канстантына Астроскага (30 амбр, в/ч А0409) — фармаваньне мэханізаваных войскаў у складзе Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Украіны. Паводле арганізацыйна-штатнай структуры ўваходзіць у склад апэратыўнага камандаваньня «Поўнач».
30-я асобная мэханізаваная брыґада імя Канстантына Астроскага | |
30-та окрема механізована бригада | |
Нашыўка брыгады | |
Гады існаваньня | з 1991 |
---|---|
Краіна | Украіна |
Падпарадкаваньне | Апэратыўнае камандаваньне «Поўнач» |
Тып | Сухапутныя войскі |
Дысьлякацыя |
Жытомірская вобласьць, Наваград-Валынскі |
Колеры | |
Войны | Вайна на Данбасе |
Удзел у | Баі за Мар’інку, Баі на расейска-ўкраінскай мяжы (2014), Баі за Дэбальцава, Баі за Марынаўку, Баі пад Горлаўкай |
Дзейны камандзір |
падпалкоўнік Іван Гараз |
Падчас вайны на ўсходзе Ўкраіны брыгада ў 2014 годзе вяла цяжкія баявыя дзеяньні.
23 сакавіка 2015 году званьне Герой Украіны з уручэньнем ордэна «Залатая Зорка» прысвоена камандзіру мэханізаванага батальёну 30-й асобнай мэханізаванай брыгады падпалкоўніку Сяргею Сабко[1] і камандзіру мэханізаванай роты мэханізаванага батальёну старэйшаму лейтэнанту Ўладзімеру Грынюку[2].
З 2018 году брыгада носіць імя князя Канстантына Астроскага — гетмана Вялікага Княства Літоўскага, які на чале 30-тысячнага войска ліцьвінаў атрымаў пераканаўчую перамогу над войскам маскавітаў колькасьцю 80 тысячаў.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 23 сакавіка 2015 году № 164/2015 «Про присвоєння С. Собку звання Герой України»
- ^ Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 23 сакавіка 2015 году № 166/2015 «Про присвоєння В. Гринюку звання Герой України»