14-я асобная мэханізаваная брыгада (Украіна)

14-я асобная мэханізаваная брыґада (па-ўкраінску: 14-та окрема механізована бригада) — злучэньне Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Украіны. Сфармаванае 1 сьнежня 2014 року з рэшткаў расфармаванае 51-е мэханізаванае брыґады й новых мабілізаваных.[1] Наваствораная частка ўзнагароды і ганаровыя назвы 51-е брыґады не ўспадкавала.[2] Па памеры большая за 51-ю брыґаду, што ў сваю чаргу была самаю шматлікаю ў складзе Сухапутных войскаў Украіны.

14-я асобная мэханізаваная брыґада
14-та окрема механізована бригада

Нашыўка батальёну
Гады існаваньня з 2014
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Падпарадкаваньне  АК «Захад»
Тып Сухапутныя войскі
Дысьлякацыя Валынская вобласьць,
Уладзімер
Войны

Вайна на Данбасе

Дзейны камандзір палкоўнік
Сяргей Войчанка

Гісторыя

рэдагаваць

Пасьля разлютаваных летніх баёў 2014 року на Данбасе, было прынятае рашэньне расфармаваць 51-ю мэханізаваную брыґаду. Брыґада ўдзельнічала ў вызваленьні Лісічанску, Севераданецку, Рубежнага, Мар’інкі, Краснагораўкі, баях на Савур-Магіле ды Дэбальцавым.

У канцы 2014 року пачалося фармаваньне 14-е мэханізаванае брыґады. У яе склад увайшлі 120 афіцэраў расфармаванае 51-е мэханізаванае брыґады, і вайсковаслужбоўцы па кантракту. З 51-е брыґады ў поўным складзе перайшлі рэактыўна-артылерыйскі дывізіён, танкавы батальён, супрацьтанкавая батарэя й рамонтна-аднаўленчы батальён. Танкавы батальён аьрымаў новыя танкі зь Львоўскага БТРЗ.[3]

Камандзір 14-е брыґады — палкоўнік Аляксандар Жакун, які да гэтага камандаваў 13 БТрА. Месца дысьлякацыі брыґады — места Уладзімер.[4]

Да складу 14-е брыґады ўвайшоў 1-ы батальён тэрытарыальнае абароны «Валынь», што быў пераназваны перад тым у 99-ы асобны матапяхотны батальён. Колкасьць батальёну — 450 асобаў з Валынскае вобласьці.[5]

4 ліпеня 2017 року на Луганшчыне адбыліся вайсковыя навучаньні з ужываньнем тэхнікі дыстанцыйнага разьмінаваньня УР-77. Да заняткаў прыцягваліся інжынэрныя падрозьдзелы апэратыўна-тактычнае ґрупоўкі «Луганск», у прыватнасьці 14 АМБр[6].

Спаборніцтва

рэдагаваць

Лепшы танкавы зьвяз Узброеных Сілаў Украіны 2016

рэдагаваць

У жніўні 2016 року танкавы зьвяз 14 асобнае мэханізаванае брыґады апэратыўнага камандаваньня «Захад», пад камандаваньнем капітана Рамана Багаева, стаў найлепшым у Сухапутных войсках, а ў верасьні таго ж року — Сухапутных Войскаў УСУ. Пераможцы здолелі абыйсьці супернікаў з чыста «танкавых» 1-е ды 17-е брыґадаў[7][8].

Так, зьвяз капітана Рамана Багаева на сваіх штатных Т-64БВ спачатку перамог у конкурсе на лепшы танкавы зьвяз Сухапутных войскаў Узброеных Сілаў Украіны, абыйдучы у тым ліку экіпажы на БМ «Булат». Ва ўпартай барацьбе першае месца і пераходны прыз — металёвую мадэль танка, заваявалі вайсковаслужбоўцы 14 АМБр апэратыўнага камандаваньня «Захад» з Уладзімер-Валынскага, другое месца — у гаспадароў турніру — 1-е асобнае танкавае брыґады апэратыўнага камандаваньня «Поўнач», а ганаровае трэцяе месца занялі прадстаўнікі 17-е асобнае танкавае брыґады з Крывога Рогу[9].

А ў верасьні 2016 року, напярэдадні Дня танкістаў, танкісты 14 АМБр, занялі першае месца ўжо на міжнародным конкурсе «Лепшы танкавы зьвяз Узброеных Сілаў Украіны»[9].

Цягам тыдня танкісты Сухапутных войскаў, Вайскова-Марскіх Сілаў ды Высокамабільных дэсантных войскаў дэманстравалі майстэрства, дужаючыся ганаровае званьне лепшага танкавага зьвязу Ўзброеных Сілаў Украіны ды перамогу з асобных прафэсійных намінацыяў[9].

Па выніках спаборніцтваў 2 месца — за зьвязам 36 асобнае брыґады марское пяхоты ВМС, а «бронза» — у актывы танкістаў 80 асобнае дэсантна-штурмавое брыґады ВДВ, што выступалі на танках Т-80БВ[9].

Танкавыя спаборніцтвы «Моцная Эўропа» 2017

рэдагаваць
 
Каманда Ўкраіны на цырымоніі адкрыцьця танкавых спаборніцтваў «Моцная Эўропа» 2017 року

Танкісты 14-е мэханізаванае брыґады на мадэрнізаваных Т-64БВ прадстаўлялі Ўкраіну на міжнародных танкавых спаборніцтвах краінаў АПАД — Танкавыя спаборніцтвы «Моцная Эўропа»-2017 (па-ангельску: Strong Europe Tank Challenge), якія былі праведзеныя на паліґоне Графэнфэр (па-нямецку: Grafenwöhr) у Нямеччыне[8][10].

На папярэдніх спаборніцтвах Strong Europe Tank Challenge 2016 перамог падразьдзел зь Нямеччыны на Leopard 2A6, другое месца заняла Данія на Leopard 2А5, трэцяе — падразьдзел з Польшчы, які таксама выступаў на танках Leopard 2А5. Злучаныя Штаты, якія выстаўлялі два зьвязу на танках M1A2 Abrams, у лік прызэраў не ўвайшлі[8].

Танкавыя змаганьні «Моцная Эўропа» 2018

рэдагаваць
 
Падрыхтоўка да танкавых змаганьняў «Моцная Эўропа» ў 2018 годзе

19 красавіка 2018 року на Роўненскім паліґоне прайшоў завяршальны этап падрыхтоўкі танкавага падразьдзелу да міжнародных спаборніцтваў Strong Europe Tank Challenge, які складаўся ў прыстрэлцы ўзбраеньня баявых машынаў і канчатковай дапрацоўцы прадстаўнікамі завода вытворцы. У гэтым годзе ўкраінцы выступацьмуць на танках Т-84У «Аплот», якія прайшлі рамонт і мадэрнізацыю на Заводзе імя Малішава[11][12].

Перад тым танкісты ўзялі ўдзел у шматнацыянальных навучаньнях «Combined Resolve X». Разам зь імі ў навучаньнях брацьме удзел рота 79-е асобнае дэсантна-штурмавое брыґады[13].

Па выніках спаборніцтваў ўкраінская каманда заняла апошняе 8 месца, хоць і зь невялікім адставаньнем.[14]

Структура

рэдагаваць
  • кіраваньне (штаб)
  • мэханізаваны батальён
  • мэханізаваны батальён
  • мэханізаваны батальён
  • танкавы батальён
  • зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізіён
  • брыґадная артылерыйская ґрупа:
  • рота снайпэраў
  • выведвальная рота
  • вузел сувязі
  • рота радыёэлектроннае барацьбы
  • радыёлякацыйная рота
  • ґрупа інженерного забезпечення
  • рота РХБ аховы
  • батальён матэрыальна-тэхнічнага забесьпячэньня
  • рамонтна-аднаўленчы батальён
  • мэдычная рота
  • камэнданцкі зьвяз

Камандаваньне

рэдагаваць
  1. ^ а б НОВУЮ 14-Ю БРЫҐАДУ ЎЗНАЧАЛІЎ БАЯВЫ АФІЦЭР.
  2. ^ 51 мэханізаваная брыґада: мінулае, сучаснасьць, будучыня…
  3. ^ 14 брыґада па колькасьці будзе яшчэ вялікшаю, чым колішняя 51-а(недаступная спасылка)
  4. ^ http://www.volynnews.com/news/vidsichagresoruukrayinayedina/urochystosti-na-mistsi-dyslokatsiyi-novoyi-14-bryhady-/
  5. ^ 14-я мэханізаваная брыґада «прыйме» тербатальйон «Валынь»(недаступная спасылка)
  6. ^ На Луганшчыне адбыліся навучаньні з ужываньнем тэхнікі дыстанцыйнага разьмінаваньня. Міністэрства абароны ЎкраіныПраверана 4 ліпеня 2017 г.
  7. ^ Танкісты 14 амбр пераможцы конкурсу на найлепшы танкавы зьвяз Сухапутных вйоскаў
  8. ^ а б в Танкісты 14 амбр на танках Т-64БВ прадставяць Украіну на Strong Europe Tank Challenge 2017. Ukrainian Military Pages.
  9. ^ а б в г Больш пра танкі што прадстаўляюць Украіну на Strong Europe Tank Challenge 2017. Ukrainian Military Pages.
  10. ^ Танкісты ЎС Украіны брацімуць удзел у танкавым біятлёне АПАД. Міністэрства абароны Ўкраіны.
  11. ^ На Роўненшчыне завяршылася падрыхтоўка танкавага зьвязу да Strong Europe Tank Challenge 2018. Ukrainian Military PagesПраверана 19 красавіка 2018 г.
  12. ^ На Strong Europe Tank Challenge 2018 украінскія танкісты пойдуць у новым рыштунке. Ukrainian Military PagesПраверана 19 красавіка 2018 г.
  13. ^ Украінскія дэсантнікі й танкісты возьмуць удзел у навучаньнях «Combined Resolve X» // Ukrainian Military Pages
  14. ^ SETC2018: выніковыя балы ўсіх каманд. Ukrainian Military PagesПраверана 11 чэрвеня 2018 г.
  15. ^ У 14 АМБ — новы камандзір. Весьнік+К.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць