Фіта
Ѳ | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||
Кірыліца | |||||||||||||
А | Б | В | Г | Ґ | Д | Ђ | |||||||
Ѓ | Е | Ё | Є | Ж | Ѕ | З | |||||||
И | І | Ї | Й | Ј | К | Л | |||||||
Љ | М | Н | Њ | О | П | Р | |||||||
С | Т | Ћ | Ќ | У | Ў | Ф | |||||||
Х | Ц | Ч | Џ | Ш | Щ | Ъ | |||||||
Ы | Ь | Э | Ю | Я | |||||||||
Архаічныя літары кірыліцы | |||||||||||||
Ꙁ | Ꙃ | Ꙅ | Ꙇ | Ꙉ | Ҁ | Ѻ | |||||||
Ѹ | Ꙋ | Ѡ | Ѽ | Ꙍ | Ѿ | Ꙏ | |||||||
Ѣ | Ꙑ | Ꙓ | Ꙕ | Ꙗ | Ѥ | Ѧ | |||||||
Ꙙ | Ѫ | Ꙛ | Ѩ | Ꙝ | Ѭ | Ѯ | |||||||
Ѱ | Ѳ | Ѵ | Ѷ | Ꙟ | Ꙡ | Ꙣ | |||||||
Ꙥ | Ꙧ | Ꙩ | Ꙫ | Ꙭ | ꙮ | Ꚙ | |||||||
Ꚛ |
Ѳ, ѳ (тэта, або фіта) — перадапошняя літара стара- і царкоўнаславянскай кірыліцы, апошняя (пасьля выхаду з ужытку ў канцы XIX стагодзьдзя іжыцы) літара дарэвалюцыйнага расейскага альфабэту. Да 1897 году выкарыстоўвалася ва ўдмурцкім альфабэце.
ГісторыяРэдагаваць
Паходзіць ад грэцкай літары тэта (Θ, θ), якая мае лікавае значэнне — 9. У кірыліцы выглядае як (у некаторых почырках і шрыфтах гарызантальная рыса перасякае авал прыкметна ніжэй за сярэдзіну ці нават тычыцца яго зьнізу, што можа прыводзіць да зьмешваньня гэтай літары з Д). У першапачатковай глаголіцы, як мяркуюць, фіта адсутнічала; у пазьнейшай сустракаецца запазычаны ці то непасрэдна з грэцкага, ці то нават з кірыліцы знак (Ⱚ), які ня мае лічбавага значэньня.
Літара Ѳ (фіта) пазначала гук, блізкі да ангельскага глухога th. У царкоўнаславенскіх тэкстах украінска-беларускага зводу чыталася як [т], а царкоўнаславенскіх тэкстах расейскага зводу як [ф] і прыкладна да сярэдзіны XVII ст. выкарысталася як варыянт літары Ф (хверт), безадносна этымалёгіі.
Пазьней розначытаньні паўплывалі на сучаснае адрозьненьне чытаньня словаў у беларускае і расейскае мовах:
Арыґінал | Чытаньне і перадача ў беларускай мове | Чытаньне і перадача ў расейскай мове |
---|---|---|
Ѳеодоръ | Тэадор — Тодар, Хвеадор — Хведар | Феодор — Федор — Фёдор |
Ѳеклѧ | Тэкля | Фекла — Фёкла |
Миѳъ | Міт | Миф |
Орѳографіѧ | Артаґрафія | Орфография |
Каѳедра | Катэдра | Кафедра |