Яўстратаўка

пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Яўстра́таўка[1]пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці. Яўстратаўка ўваходзіць у склад Цярэніцкага сельсавету. Насельніцтва 15 чал. (2004).

Яўстратаўка
Вобласьць: Гомельская
Раён: Гомельскі
Сельсавет: Цярэніцкі
Насельніцтва: 15 (2004)
Тэлефонны код: +375 23(2)
Паштовы індэкс: 247028
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°29′42″ пн. ш. 30°36′28.8″ у. д. / 52.495° пн. ш. 30.608° у. д. / 52.495; 30.608Каардынаты: 52°29′42″ пн. ш. 30°36′28.8″ у. д. / 52.495° пн. ш. 30.608° у. д. / 52.495; 30.608
Яўстратаўка на мапе Беларусі
Яўстратаўка
Яўстратаўка
Яўстратаўка

Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы захад ад Гомелю, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Якімаўка, каля аўтадарогі Жлобін — Гомель.

На поўдні і захадзе мэліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Івалькай (прыток Вузы).

Гісторыя

рэдагаваць

Яўстратаўку заснавалі напачатку XX ст. перасяленцы з суседніх вёсак. У 1926 року ва Ўваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1931 року савецкая ўлада арганізавала калгас.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны 10 жыхароў пасёлку загінулі на франтах.

19 чэрвеня 2008 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Целяшоўскага сельсавету пасёлак перададзены ў склад Цярэніцкага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1926 — 14 двароў, 67 жыхароў.
  • 1959 — 49 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 — 9 двароў, 15 жыхароў.

Забудова

рэдагаваць

У пасёлку 9 хатаў (2004). Плянаваньне з кароткай, просталінейнай вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «Об упразднении Глыбоцкого, Телешевского сельсоветов и изменении границ Марковичского, Тереничского сельсоветов Гомельского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 147 (рас.)

Літаратура

рэдагаваць