Яўген Сьвятаполк-Мірскі

беларускі каталіцкі сьвятар

Айцец Яўге́н Сьвятапо́лк-Мі́рскі (па-польску: Eugeniusz Światopełk-Mirski), сьвецкае імя Лявон[1] (3 красавіка 1876[2] — 28 лютага 1918, Магілёў) — каталіцкі сьвятар.

Яўген Сьвятаполк-Мірскі
Eugeniusz Światopełk-Mirski
АдукацыяМагілёўская рыма-каталіцкая духоўная сэмінарыя
Сапраўднае імяЛявон Сьвятаполк-Мірскі
Нарадзіўся3 красавіка 1876
Памёр28 лютага 1918 (41 год)
Магілёў
ПахаваныМагілёў
ДынастыяСьвятаполк-Мірскія
БацькаЯўген Святаполк- Мірскі[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сьвятаполк-Мірскі.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1876 року ў шляхецкай сям’і Сьвятаполк-Мірскіх. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, пэўны час навучаўся ў прыватнай сямікляснай рэальнай вучэльні ў Санкт-Пецярбургу. У 1891 року паступіў у Магілёўскую рыма-каталіцкую духоўную сэмінарыю ў Пецярбургу[3] (скончыў у 1896). Рукапакладзены ў сьвятары ў 1906 року магілёўскім дапаможным біскупам Францішкам Альбінам Сыманам.

У 1902—1904 роках працаваў вікарным сьвятаром у Табольску, у 1903 пераведзены ў Краснаярск[4]. З 1906 — выкладчык катэхізісу ў гімназіях Гомлю, з 1910 — зноў у Краснаярску. З 1912 року быў выкладчыкам у дзявочай францускай гімназіі ў Пецярбургу. У тым жа годзе пераведзены ў Магілёў, дзе стаў настаяцелем катэдры і дэканам.

8 лютага 1918 року на загад народных камісараў Магілёву Аронава, Гольдмана і Гольдбэрга арыштаваны бальшавікамі і абвінавачаны ў контрарэвалюцыйнай дзейнасьці, дапамозе польскім войскам, прыналежнасьці да ПВА і ўкрывальніцтве польскіх жаўнераў. 28 лютага старшыня Магілёўскага губэрнскага выканкаму Савету працоўных, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Міхаіл Гольдман перадаў ксяндза рэвалюцыйнаму трыбуналу, які прысудзіў Сьвятаполк-Мірскага да НМП. Падчас вынясеньня прысуду прысутныя парафіяне ўзьнялі вэрхал і паспрабавалі адбіць сьвятара, у адказ жаўнеры адкрылі вагонь, забіўшы і параніўшы некалькі чалавек. Сьвятара і яшчэ двух затрыманых тады ж вывезьлі па-за места і пасьля катаваньняў расстралялі.

Наступнага дню цела сьвятара было выяўленае зь пяцьцю вагняпальнымі і чатырма нажавымі ранамі, разьбітай галавою і зламанымі рукамі. Улады забаранілі адпяваньне, дазволіўшы толькі захаваць цела на месцы расстрэлу. Пасьля ўваходу ў Магілёў польскага войска генэрала Юзэфа Доўбар-Мусьніцкага цела было перапахаванае на мясцовых каталіцкіх могілках(pl).

  1. ^ Дом ксёндза (рас.) Викизнание Праверана 28 лютага 2018 г.
  2. ^ M.J. Minakowski. Eugeniusz Światopełk-Mirski h. Białynia (odm.) (пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego Праверана 28 лютага 2018 г.
  3. ^ Гришанова, Людмила (31 жніўня 2016) Расстрелян с чётками в руках (рас.). Могилёвская правдаПраверана 28 лютага 2018 г.
  4. ^ Панич, Светлана Хроника прихода (рас.). Римско-католический приход Преображения Господня г. Красноярск. Праверана 28 лютага 2018 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць