Яўген Васілёнак

беларускі пісьменьнік

Яўген Пятровіч Васілёнак (26 сьнежня 1917, Ворша — 23 верасьня 1973) — беларускі пісьменьнік.

Яўген Васілёнак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 сьнежня 1917(1917-12-26)
Памёр 23 верасьня 1973(1973-09-23) (55 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, пісьменьнік, паэт, журналіст

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 26 сьнежня 1917 году ў Воршы ў сям’і чыгуначніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Аршанскай чыгуначнай школе.

У 19341935 гадох вучыўся ў Магілёўскім пэдагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у шклоўскай раённай газэце «Прамень камунізма», у рэдакцыях раённых і гарадзкіх газэтаў Барысава, Багушэўску і Воршы[1]. У 1939 годзе накіраваны на журналісцкую працу на Далёкі Ўсход Расеі, працаваў у Хабараўску, Усурыйску, Уладзівастоку[2]. У 1941 годзе бацькі загінулі падчас бамбёжак Воршы.

У 19431945 гадох прызваны ў рады Савецкай Арміі, служыў у рэдакцыі дывізійнай газэты «Боец-патриот» У 19451948 гадох — карэспандэнт маскоўскай газэты «Гудок» у Алма-Аце. З 1948 году жыў у Менску — быў рэдактарам БелТА, карэспандэнтам газэты «Труд» па Беларускай ССР, загадчыкам аддзелу публіцыстыкі часопісу «Маладосьць». У 1958—1966 гадох — галоўны рэдактар часопісу «Нёман»[1]. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1953 году.

Памёр 23 верасьня 1973 году.

Творчасьць

рэдагаваць

У 1935 годзе ў друку выйшлі першыя вершы Васілёнка, а ў 1939 годзе — проза. Выйшлі зборнікі аповесцяў і апавяданьняў «Зялёныя агні» (1954), «Прызваньне» (апавяданьні й нарысы, 1956), «Выпадковы прыпынак» (1957), «Розныя дарогі» (1957), «Тацьцяна Ларына» (1964), «Вячэрняя размова» (1968), «Сімфонія са спагнаньнем» (1969), «Забыты вензель» (1970), «На перагоне» (1973) і драма «Каралеўскі гамбіт» (1959). У 1977 годзе выдадзеныя выбраныя творы ў двух тамах.

Апавяданьні Васілёнка друкаваліся ў часопісах «Беларусь», «Советская отчизна», «Работніца і сялянка», «Маладосьць», «Полымя» і шматлікіх газэтах.

Пераклаў на беларускую мову аповесць І. Пятрова «Нончына каханьне» (1961), кнігу Л. Касіля «Пра жыцьцё зусім добрае» (1961), раманы С. Улуг-задэ «Абноўленая зямля» (1973) і А. Ірасека «Скалакі» (з М. Татурам, 1961), а таксама творы іншых пісьменьнікаў.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • «Зялёныя агні» (1954)
  • «Выпадковы прыпынак» (1957)
  • «Розныя дарогі» (1957)
  • «На перагоне» (1973)
  1. ^ а б Василёнок Евгений Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.
  2. ^ На строме часу