Яцэвічы
Яцэ́вічы (па-польску: Jacewicze, па-падляску: Jacévičy[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Яцэвічы | |
польск. Jacewicze | |
Першыя згадкі: | 1576 |
Мясцовая назва: | Jacevičy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-100 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′13″ пн. ш. 23°6′41″ у. д. / 52.88694° пн. ш. 23.11139° у. д.Каардынаты: 52°53′13″ пн. ш. 23°6′41″ у. д. / 52.88694° пн. ш. 23.11139° у. д. |
Яцэвічы |
Ля вёскі працякае рака Страбэлька.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Пятра і Паўла ў Райску). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Парафія Ўзьнясеньня Панскага ў Страблі[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьЯцэвічы былі заснаваныя як пасёлак млынарскага роду Яцэвічаў. Млыны, якімі яны валодалі падлягалі бельскаму стараству[4]. У міжваенны пэрыяд Яцэвічы прыналежалі да гміны Вышкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 45 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Яцэвічы былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Зноскі
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023432?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Pudlaśki nazvy. Jacevičy svoja.org Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Страбля. Парафія Ўзьнясеньня Панскага (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 53 (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 30 (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.