Райск (Падляскае ваяводзтва)

вёска ў гміне Бельск-Падляскі Бельскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы

Райск (па-польску: Rajsk, па-падляску: Rajśk) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Райск
польск. Rajsk
Райск
Першыя згадкі: 1576
Мясцовая назва: Rajśk
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва: 186 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-100
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°9′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.15° у. д. / 52.85; 23.15Каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°9′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.15° у. д. / 52.85; 23.15
Райск на мапе Польшчы
Райск
Райск
Райск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход на месцы).

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя зьвесткі пра Райск датуюцца 1576 г., тады быў ён згадваны як вёска на 51 валоках з карчмамі, цэнтар воласьці. Паводле мясцовага паданьня, арандатар фальварку Сталовач Голдак правозіў праз Райск ікону Божай Маці, якая явілася ў суседніх Храбалох. Калі ён даехаў да ўзгорку, на якім цяпер разьмяшчаецца царква ў Райску, валы, якія цяглі воз, не хацелі далей ісьці. Тады было прынятае рашэньне ўзьвесьці ў Райску царкву. Першыя згадкі пра Райскую ікону Божае Маці паходзяць з 1662 г. У 1816 г. парах а. Васіль Маркевіч заснаваў у Райску прытулак для бедных, а ў 1875 г. была пабудаваная мураваная царква. У канцы XIX ст. у Райску пражывалі 670 жыхароў. У міжваенны час у Райску існавала вялікая ячэйка КПЗБ. 16 чэрвеня 1942 г. непадалёк вёскі савецкімі партызанамі былі абстраляныя нямецкія жаўнеры, у выніку чаго гітлераўцы забілі 149 жыхароў Райску, астатніх высялілі, а вёску з царквой зьнішчылі. Райск быў адбудаваны пасьля вайны, а Петрапаўлаўская царква перавезеная з украінскай вёскі Патурын толькі ў 60-я гады XX ст.

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Райск (Падляскае ваяводзтва)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў