Ятвезь (Івацэвіцкі раён)

вёска ў Квасевіцкім сельсавеце Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Я́твезь[1]вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавету.

Ятвезь
трансьліт. Jatvieź
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Сельсавет: Квасевіцкі
Насельніцтва: 8 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Паштовы індэкс: 225265
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′5″ пн. ш. 24°57′47″ у. д. / 52.75139° пн. ш. 24.96306° у. д. / 52.75139; 24.96306Каардынаты: 52°45′5″ пн. ш. 24°57′47″ у. д. / 52.75139° пн. ш. 24.96306° у. д. / 52.75139; 24.96306
Ятвезь на мапе Беларусі ±
Ятвезь
Ятвезь
Ятвезь
Ятвезь
Ятвезь
Ятвезь

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню вёска ўпамінаецца ў 1559 годзе. У той год была праведзена рэвізія пушчаў у ВКЛ. «На Ятвизи Лососинских людей (належалі двару ў Ласасіне) 25 служб, мешкаюць домами».

У 1846 уваходзіла ў склад фальвараку Альба, у якой у тыя часы ў 24 хатах жыло 130 чалавек. Прыгонныя сяляне в. Ятвезь мелі 192 дзесяціны ворнай зямлі, 64 дзесяціны сенажацяў. Пры кожнай хаце быў агарод у 45 сотак. Агулам сяляне мелі 6 коней, 54 валы, 35 кароў, 16 галоў дробнай жывёлы (цялят), 88 авечак, 43 сьвіньні, 2 пчаліныя вульлі.

У 1905 годзе ў вёсцы жыло 63 чалавекі[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 8 чалавек
  • 1999 год — 13 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 154
  2. ^ Указатель насел. местностям Гродн. Губ., 1905, ст. 138

Літаратура

рэдагаваць
  • Ятвезь(недаступная спасылка), Івацэвіцкі край, 4 лістапада 2008