Ясын Буну
Ясын Буну (па-арабску: ياسين بونو; нар. 5 красавіка 1991 году) — мараканскі футбаліст, брамнік саудаўскага клюбу «Аль-Гіляль» і нацыянальнай зборнай Марока. Спартовец нарадзіўся ў канадзкім Манрэалі ў мараканскай сям’і, якая, калі малому было тры гады, вярнулася ў Марока.
Ясын Буну | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 красавіка 1991[1] (33 гады) | |
Рост | 195 см | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Гіляль | |
Нумар | 37 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2012 2012—2016 2014—2016 2016—2020 2019—2020 2020—2023 2023— |
Выдад Атлетыка Мадрыд Б → Сарагоса (арэнда) Жырона → Сэвільля (арэнда) Сэвільля Аль-Гіляль |
8 (0) 47 (0) 38 (0) 83 (0) 6 (0) 90 (1) 40 (0) |
Зборныя | ||
2013— | Марока | 71 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьГулец далучыўся да акадэміі клюбу «Выдад», якую скончыў і быў залічаны ў шэрагі асноўнай каманды клюбу. Дэбютаваў у складзе клюбу ў 2011 годзе. Сваімі нешматлікімі выступамі прыцягнуў увагу мадрыдзкага «Атлетыка», які набыў футбаліста 14 чэрвеня 2012 году. У Гішпаніі мараканец ня здолеў прабіцца ў асноўны склад, час ад часу зьяўляючыся ў заяўцы на гульні як рэзэрвовы брамнік. Пасьля сыходу ўлетку 2014 году Тыбо Куртуа і Даніеля Арансубіі брамнік стаў часьцей зьяўляцца на лаве запасных гульцоў, аднак 1 верасьня на правах арэнды перайшоў у «Сарагосу»[2], якая тым часам знаходзілася ў другім дывізіёне. Першы час мараканец не выходзіў на пляцоўку, дэбютаваўшы толькі 11 студзеня ў прагуляным матчы супраць «Ляс-Пальмасу» зь лікам 5:3. Па вяртаньні ў Мадрыд пасьля двухгадовай арэнды, гулец сышоў у «Жырону»[3]. Мараканец чаргаваў гульні зь іншым брамнікам клюбу Рэнэ Раманам, а клюб прабіўся да ўдзелу ў розыгрышу Ля-Лігі. На пачатку 2019 годзе стаў асноўным бранікам клюбу, але паводле вынікаў сэзону 2019—2020 гадоў каталёнскі клюб страціў месца ў элітным дывізіёне. Тым ня менш, Буну застаўся выступаць у Ля-Лізе, бо быў прыдбаны «Сэвільляй». Брамнік, аднак, быў рэзэрвай для Томаша Вацліка, але пасьля сыходу чэха мараканец стаў часьцей зьяўляцца на пляцоўцы.
Міжнародная
рэдагавацьБуну меў магчымасьць выступаць як за зборную Канады, гэтак і за зборную Марока. Брамнік абраў Марока, за зборную якой дэбютаваў 15 жніўня 2013 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Буркіна-Фасо.
Дасягненьні
рэдагаваць«Выдад»:
- Чэмпіён Марока: 2010
«Атлетыка»:
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2014
«Сэвільля»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2020, 2023
«Аль-Гіляль»:
- Чэмпіён Саудаўскай Арабіі: 2024
- Уладальнік Кубка Саудаўскай Арабіі: 2024
- Уладальнік Супэркубка Саудаўскай Арабіі: 2023
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Bono // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Acuerdo con el Real Zaragoza para la cesión de Bounou». Atlético Madrid.
- ^ «El Girona FC completa la porteria amb el fitxatge de Bono». Girona FC.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball