Жудзец
Жудзе́ц (па-румынску: judeţ [ʒuˈdet͡s] — павет) — традыцыйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Румыніі, якая выкарыстоўваецца да цяперашняга часу, а таксама ў Малдове ў 1993—2003 гадах, дзе на зьмену жудзецам зноў вярнуліся раёны, што выкарыстоўваліся ў Малдаўскай ССР.
Гісторыя
рэдагавацьНазва жудзец (у літаральным сэнсе вобласьць, якая знаходзіцца ў падпарадкаваньні судзьдзі) — вытворнае ад румынскага слова «жудэ» (лацінка: «jude», літаральна «судзьдзя»), якое ў сваю чаргу ўтворана ад лацінскага «iūdex» з такім самым значэньнем. Жу́ды, якія выконвалі адміністрацыйныя і судовыя функцыі, кіравалі жудзецамі ў сярэднявечнай Валахіі. У Малдаўскім княстве слова «жудэ» (менавіта на кірыліцы) упершыню фіксуецца ў 1409 годзе. У Мунэтыі слова выкарыстоўвалася для абазначэньня свабодных сялянаў. У сучаснай Малдове жудзецы як назва выкарыстоўваліся пасьля атрыманьня незалежнасьці, аднак пасьля адыходу ад палітыкі ўзьяднаньня з Румыніяй, былі зноў заменены на аналягічныя раёны.