Яскіль
Яскіль (Яскель, Яскула, Яскал), Ашкела (Ашкель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Яскіль лац. Jaskil | |
Ascila | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Asco + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Яскель, Яскула, Яскал, Ашкела, Ашкель |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Яскіль» |
Паходжаньне
рэдагавацьАскіла, Аскала Ескель або Ескіль (Ascila, Ascalo, Eskel, Eskil) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аск- (эш-, эс-) (імёны ліцьвінаў Яскольд, Есьман, Яшмант; германскія імёны Askold, Esmann, Eschmunt) паходзіць ад германскага askiz 'ясень, ясеневая дзіда'[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Marcjanna Aszkiel (1806 год)[3]; Jaskielewicz (канец XIX ст.)[4]; Jaskiel Antonius, par. eccl. Łopieniea (1922 год)[5].
Носьбіты
рэдагаваць- Юзэф Яскілевіч — жыхар вёскі Грандзічаў каля Горадні, які ўпамінаецца ў 1917 годзе[6]
Яскілі (Jaskil) — прыгонныя зь вёскі Карабоў (каля Барунаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[7].
Яскулы (Jaskuła) і Яскуловічы (Jaskułowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[8].
Яскал (Jaskał) — літоўскі шляхецкі род зь Вількамірскага павету[9].
Ашкеловічы (Aszkiełowicz) гербу Тапор — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага і Віленскага паветаў[10].
Яскелевіч — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 147.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 8.
- ^ Helianów (gr.-kat.), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Spis mieszkańców parafii marcinkańskiej w końcu XIX w., Genealogia Wileńszczyzny
- ^ Catalogus Ecclesiarum et Cleri Dioecesis Vilnensis pro Anno Domini 1922. — Vilnae, 1922. P. 104.
- ^ Litwa za rzdów ks. Isenburga. — Kraków, 1919. S. 150.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 307.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 546.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 188.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 38.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 817.