Ян Штаўдынгэр
Ян Ізыдор Штаўдынгэр ((па-польску: Jan Izydor Sztaudynger, 20 красавіка 1904, Кракаў — 12 верасьня 1970. Кракаў) — польскі паэт, эпіграміст, сатырык, тэарэтык лялечнага мастацтва, перакладчык.
Ян Штаўдынгэр | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 красавіка 1904[1][2] |
Памёр | 12 верасьня 1970[2] (66 гадоў) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Zofia Sztaudynger[d] |
Дзеці | Jan Jacek Sztaudynger[d] і Anna Sztaudynger-Kaliszewicz[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, сатырык, пісьменьнік, перакладнік |
Мова | польская мова[4][5] |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНаведваў школу ўзорных практыкаваньняў пры настаўніцкай сэмінарыі ў Кракаве. Пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны разам з бацькамі эвакуіраваўся ў Брно ў Маравіі, дзе працягнуў адукацыю на Прыватных польскіх гімназійных курсах. У 1915 годзе пачаў вучыцца ў 2-й няпоўнай гімназіі імя караля Ян Сабескага ў Кракаве. Пасьля заканчэньня школы і здачы іспыту на атэстат сталасьці ён таксама пачаў вывучаць паляністыку і германістыку ў Ягелонскім унівэрсытэце. У 1923 годзе ён скончыў гадавую пэдагагічную адукацыю, а праз год атрымаў ступень доктара філязофіі па працах: Стаўленьне Гарчынскага да рэлігіі і ўплыў Гётэ на Гарчынскага.
Пасьля заканчэньня школы Штаўдынгэр заняў пасаду настаўніка польскай мовы ў сярэдняй школе імя Уладзіслава Ягелончыка ў Дэмбіцы, а пасьля заканчэньня вайсковай службы ў пяхотнай кадэцкай школе ў Залешчыках пераехаў у Быдгашч, дзе паўгода чытаў лекцыі ў мужчынскай настаўніцкай сэмінарыі. У 1930 глдзе пераехаў у Познань, дзе чатыры гады чытаў лекцыі ў настаўніцкай сэмінарыі. Ажаніўся з Зофіяй Янкоўскай, у 1933 годзе нарадзілася дачка Ганна. У 1934 годзе стаў выкладчыкам Дзяржаўнай факультэцкай школы, чытаў лекцыі (1938—1939) па тэатру лялек.
Пасьля пачатку вайны Штаўдынгэр разам з сям’ёй быў арыштаваны немцамі, зьмешчаны ў перасыльны лягер і пераселены ў вёску Маліцы Сандамірскага павету. У Апатаве ўдзельнічаў у тайным навучаньні ў малодшай школе.
У 1944 годзе ён дабраўся да Любліну і заняў пасаду кіраўніка сэкцыі лялек у Міністэрстве культуры і мастацтва Польскага камітэту нацыянальнага вызваленьня, арганізаваўшы першыя лялечныя тэатры. Праз некалькі тыдняў яго звольнілі па дысцыплінарнай падставе.
Пасьля вайны пасяліўся ў Лодзі. На кароткі час ён займаў пасаду літаратурнага кіраўніка лялечнага тэатру «Бэдронка» Таварыства сяброў дзяцей працоўных, а да сакавіка 1950 году працаваў рэфэрэнтам літаратуры ў аддзеле культуры і мастацтва ваяводзкага ўпраўленьня ў Лодзі.
У 1946 годзе ў яго нарадзіўся сын Яцак і з гэтага года паэт супрацоўнічаў з Цэнтральным інстытутам культуры. У 1947—1950 гадах жыў таксама ў Шклярскай Парэмбе. У 1961 г. пераехаў з Лодзі ў Закапанэ.
У 1954 годзе яму паставілі дыягназ сапраўдная паліцытэмія, і ён шмат разоў шпіталізаваўся, у тым ліку: у Лодзі, Варшаве і Кракаве. Ён памёр у гэматалягічнай клініцы праф. Юльяна Александровіча ў Кракаве 12 верасьня 1970 году.
Магіла Яна і Зоф’і Штаўдынгэраў на Сальватарскіх могілках у Кракаве.
Узнагароды
рэдагаваць- Літаратурная ўзнагарода Аб’яднаньня польскіх пісьменьнікаў у Познані (1936)
- Узнагарода часопісу «Odra» (1947)
Літаратура
рэдагаваць- Balicki S.W., Sztaudynger nieznany, «Życie Literackie», nr 10, 1974, s. 8-9.
- Kolankowski J., Gazda w rozjazdach, «Literatura pod Śnieżką. Prace Karkonoskiego Towarzystwa Naukowego», nr 70, Jelenia Góra 1996, s. 47-58.
- Kolankowski J., Ścieżka nad Kamienną: wspomnienie o Janie Sztaudyngerze, «Rocznik Jeleniogórski», t. 15, 1977, s. 61-75.
- Natanson W., Hierarchie i sylwety, Warszawa 1985, s. 84-101.
- Natanson W., Uśmiech i poezja Jana Sztaudyngera, Łódź 1976.
- Sztaudynger J., Szczęście z datą wczorajszą, Kraków 1974.
- Sztaudynger J., Sztaudynger-Kaliszewicz A., Chwalipięta, czyli rozmowy z Tatą, styczeń — wrzesień 1970, Łódź 1982.
- Współcześni polscy pisarze i badacze literatury. Słownik biobibliograficzny, t. 8, pod red. J. Czachowskiej, A. Szałagan, Warszawa 2003.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #124115020 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б https://wepa.unima.org/en/jan-izydor-sztaudynger/
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Sztaudynger, Jan, 1904-1970 // CONOR.SI