Ян Цыкер
Ян Цы́кер (па-славацку: Ján Cikker; 29 ліпеня 1911, Банска-Быстрыца, Славаччына — 21 сьнежня 1989, Браціслава, Чэхаславаччына) — славацкі кампазытар, пэдагог; адзін з заснавальнікаў славацкай кампазытарскай школы. Народны артыст Чэхаславаччыны (1966).
Ян Цыкер | |
Ján Cikker | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 29 ліпеня 1911 |
---|---|
Месца нараджэньня | Банска-Быстрыца |
Дата сьмерці | 21 сьнежня 1989 |
Месца сьмерці | Браціслава |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Чэхаславаччына |
Месца вучобы | |
Прафэсія | кампазытар, пэдагог |
Месца працы | |
Жанры | опэра |
Узнагароды | |
Сайт | jan-cikker.org |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Навучаўся ў Праскай кансэрваторыі (1930—35), стажыяваўся ў Фэлікса Вайнгартнэра ў Вене (1936—1937) і ў Вітэзслава Новака ў Празе (1936—1939).
У 1939—1949 выкладаў у Браціслаўскай кансэрваторыі. У 1945—1948 быў адначасна кіраўніком рэпэртуарнай часткі опэрнай трупы Славацкага нацыянальнага тэатру. У 1951—1973 — прафэсар Найвышэйшай школы выканаўчых мастацтваў у Браціславе.
Старшыня нацыянальнай Музычнай рады ЧССР.
ТворчасьцьРэдагаваць
У творчасьці спалучаў асаблівасьці нацыянальнага музычнага фальклёру з прыёмамі сучаснай заходнеэўрапейскай кампазыцыйнай тэхнікі. Сярод твораў: опэры «Уваскрэсеньне» (паст. 1962), «Містэр Скрудж» (паст. 1963), «Карыялян» (паст. 1974), «Аблога Быстрыцы» (паст. 1983), «З жыцьця казурак» (1985); кантата (1940), араторыя «Ода радасьці» (1982), 3 сымфоніі (1930—74), 3 струнныя квартэты. Пісаў музыку да драматычных спэктакляў, кіно.
УзнагародыРэдагаваць
Ляўрэат Славацкай нацыянальнай прэміі (1945), Чэхаславацкай прэміі міру (1951), Дзяржаўнай прэміі імя К. Готвальда (1955, 1963, 1975), заслужаны артыст ЧССР (1961), народны артыст ЧСРР (1966)[1]. Прэмія Гердэра(en) (Вена, 1966), Прэмія Мадача(hu) (Будапэшт, 1966), Прэмія Міжнароднай музычнай рады — ЮНЭСКА (1979)[2].
Ордэн Працы (1971). Ордэн Людавіта Штура I ступені (2011, пасьмяротна).
Ушанаваньне памяціРэдагаваць
У Браціславе дзейнічае музэй Яна Цыкера.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Cikker, Ján(славацк.) Najkrajší kraj Праверана 17 траўня 2015 г.
- ^ Prize laureates 1975—2004(анг.) IMC-UNESCO International Music Prize. International Music Council. Праверана 17 траўня 2015 г.
ЛітаратураРэдагаваць
- Цыкер Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- MAŤOVČÍK, Augustín, et al. CIKKER, Ján // Reprezentačný biografický lexikón Slovenska. — Martin: Matica slovenská, 1999. — С. 51. — 384 с. — ISBN 80-7090-537-9
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Бачына, прысьвечаная Яну Цыкеру (славацк.)
- Жыцьцяпіс (славацк.)