Вітэзслаў Новак
Ві́тэзслаў Но́вак (па-чэску: Vítězslav Novák, імя пры нараджэнні Віктар; 5 сьнежня 1870, Камяніцы над Ліпай — 18 ліпеня 1949, Скуцеч) — чэскі кампазытар, піяніст і музычны пэдагог.
Вітэзслаў Новак | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 5 сьнежня 1870[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11] |
---|---|
Месца нараджэньня | Kamenice nad Lipou[d], раён Пельгржымаў[d], Паўднёвачэскі край[d], Чэхаславаччына[7] |
Дата сьмерці | 18 ліпеня 1949[12][1][2][3][4][5][6][7][8][9][10] (78 гадоў) |
Месца сьмерці | Скутач[d], Хрудзім[d][12][7] |
Грамадзянства | Чэхаславаччына |
Месца вучобы | Праская кансэрваторыя |
Занятак | кампазытар, піяніст, музычны пэдагог, прафэсар унівэрсытэту і скалалаз |
Месца працы | Праская кансэрваторыя |
Жанры | клясычная музыка, опэра і літургічная музыка |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Дзеці | Jaroslav Novák[d] |
Узнагароды | |
БіяграфіяРэдагаваць
Віктар Новак нарадзіўся ў сям’і лекара. Бацька музыканта сьпяваў у хоры, маці грала на піяніна. Пасьля сьмерці бацькі сям’я пераехала ў Індржыхаў-Градзец, дзе малады Новак скончыў гімназію, упершыню выступаў перад публікай як піяніст, злажыў першыя песьні і фартэпіянныя п’есы. У 1889 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Праскага ўнівэрсытэту і адначасова ў Праскую кансэрваторыю, дзе яго галоўным настаўнікам па кампазыцыі быў Антанін Дворжак; як піяніст Новак вучыўся ў Ёзэфа Іранэка, сярод іншых яго пэдагогаў былі таксама Карэл Штэкер (контрапункт) і Карэл Кнітль (гармонія). У гэты пэрыяд Новак зьмяніў сваё імя на славянскае Вітэзслаў. Пакінуўшы ўнівэрсытэт, каб засяродзіцца на занятках музыкай, Новак атрымаў кансэрваторскі дыплём у 1893 годзе. Па рэкамэндацыі Ёганэса Брамса ў бэрлінскім выдавецтве Зімрока пачалі публікавацца сачыненьні Новака. З 1896 году Новак інтэнсіўна займаўся зьбіраньнем чэскага музычнага фальклёру.
У 1901—1917 годах нефармальнае кола музыкаў і іншых творчых асоб, якія зьбіраліся ў хаце Новака і атрымаў назву «Подскальскай філярмоніі» (па-чэску: Podskalská filharmonie), стаў адным з галоўных цэнтраў фармаваньня чэскага мадэрнізму. У гэтае кола ўваходзілі, у прыватнасьці, Ёзэф Сук і Вацлаў Таліх. У той жа час у 1909—1920 гадах Новак выкладаў у Праскай кансэрваторыі, дзе сярод яго вучняў былі Яраслаў Кржычка, Отакар Ерэміяш, Карэл Баляслаў Ірак, Алаіс Габана, Ільля Гурнік і многія іншыя чэскія музыкі; у Новака таксама вучыўся ўкраінскі кампазытар Мікалай Калеса.
У міжваенны пэрыяд Новак стаў адным з кіраўнікоў Праскай кансэрваторыі, у 1919—1922 і 1927—1928 гадах займаў пасаду рэктара, быў старшынём музычнага аддзяленьня Чэскай акадэміі навук і мастацтва. Падчас нямецкай акупацыі Чэхаславаччыны ўдзельнічаў у арганізацыі канцэртаў, у якіх выконвалася чэская нацыянальная музыка. У пасьляваенныя гады напісаў вялізныя мэмуары «Пра сябе і іншых» (па-чэску: O sobě a jiných).
Кампазыцыі Новака можна аднесьці да нэарамантызму. У іх праглядаецца ўплыў Дворжака, Брамса і Грыга, а з пункту гледжаньня некаторых дасьледчыкаў, таксама Клёда Дэбюсі і Рыхарда Штраўса.
ТворыРэдагаваць
- Аркестры: уверцюра Марыша да драмы братоў Мрштыкоў (1899)
- Опэры: Lucerna, Zvíkovský rarášek, Karlštejn, Dědův odkaz
- Балет: Signorina Gioventu (1926—1928), Nikotina (1929)
- Фартэпіяна: варыяцыі на тэму Шумана (1893), Za soumraku (1896), Písně zimních nocí (1903), Exotikon (1911) , Sonáta Eroica (1900), Pan (1910)
- Песьні: Jarní nálady (1900), Melancholie (1901), Údolí nového království (1903), Melancholické písně o lásce (1906), Erotikon (1912), Síla a vzdor (1916—1917), Domov (1941), Jihočeské motivy (1947)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б International Music Score Library Project — 2006.
- ^ а б Discogs — 2000.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Český hudební slovník osob a institucí
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б Musicalics
- ^ Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ а б Новак Витезслав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Вітэзслаў Новак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў