Ян Фэрдынанд Сапега

Ян Фэрдынанд Сапега (1629 — 27 сакавіка 1659) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік вялікі літоўскі (з 1659).

Ян Фэрдынанд Сапега
Ян Фэрдынанд Сапега. З Коданскай галерэі, 1709[1]
Ян Фэрдынанд Сапега. З Коданскай галерэі, 1709[1]

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1629(1629)
Памёр 27 сакавіка 1659
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Мікалай Сапега
Ядвіга Ганна з Войнаў
Дзейнасьць вайсковец

Біяграфія

рэдагаваць

З коданьскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Мікалая, кашталяна віленскага, і Ядвігі Ганны з Войнаў. Меў брата Казімера Мэльхіядэса.

З 1642 году навучаўся ў калегіюме Навадворскага, пазьней падарожнічаў Заходняй Эўропай. У 1651 годзе паступіў на вайсковую службу. Удзельнічаў у казацка-сялянскай вайне 1648—1654 гадоў, у бітвах пад Берастэчкам і Белай Царквой.

За часамі вайны з Швэцыяй у 1655 годзе падтрымаў Кейданскую дамову, але потым вярнуўся на бок караля і вялікага князя Яна Казімера. Пазьней браў удзел у бітвах зь Дзьёрдзем II Ракацы ў 1657 годзе, аблозе Торуня 1658 году. У студзені 1659 году атрымаў урад чашніка. Памёр 27 сакавіка 1659 году, відаць, атручаны.

Не пасьпеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.

  1. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008.
  2. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 93. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

Літаратура

рэдагаваць