Ян Муха
Ян Муха (па-славацку: Ján Mucha; нарадзіўся 5 сьнежня 1982 году, Бела-над-Цірахаў, Чэхаславаччына) — былы славацкі футбаліст, брамнік. Выступаў за нацыянальную зборную Славаччыны. Разам са зборнай браў удзел у чэмпіянаце сьвету 2010 году, які праходзіў у ПАР.
Ян Муха | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 сьнежня 1982[1] (41 год) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 87 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2002 2002—2005 2005—2010 2010—2013 2013—2015 2015 2015—2017 2017—2018 2018—2019 |
Інтэр Браціслава Жыліна Легія Эвэртан Крылы Саветаў → Арсэнал Тула (арэнда) Слован Браціслава Тэрмаліка Гамільтан |
0 (0) 12 (0) 95 (0) 2 (0) 12 (0) 12 (0) 51 (0) 27 (0) 2 (0) |
Зборныя | ||
2008—2016 | Славаччына | 46 (0) |
Дасягненьні
рэдагаваць«Жыліна»:
- Чэмпіён Славаччыны (2): 2003, 2004
- Уладальнік Супэркубка Славаччыны (2): 2003, 2004
«Легія»:
- Чэмпіён Польшчы: 2006
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2008
- Уладальнік Супэркубка Польшчы: 2008
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьУ сэзоне 2007—2008 гадоў Ян бесьперапынна захоўваў браму «Легіі» ў недатыкальнасьці на працягу 575 хвілін, разам з 59 хвілінамі з апошняга матчу ў папярэднім сэзоне «сухая сэрыя» Мухі склала 634 хвіліны, што зьяўляецца трэцім вынікам у гісторыі «Легіі». Акрамя гэтага, у сэзоне 2007—2008 Муха згуляў 14 «сухіх» матчаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯн Муха — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў