Гамільтан Акадэмікал

шатляндзкі футбольны клюб

«Гамільтан Акадэмікал» (па-ангельску: Hamilton Academical Football Club) — шатляндзкі футбольны клюб з гораду Гамільтану, Паўднёвы Ланкашыр. Быў заснаваны ў 1874 годзе са школьнай футбольнай каманды з Акадэміі Гамільтану. Клюб зьяўляецца адзіным прафэсійным футбольным клюбам у Брытніі, які паўстаў са школьнай каманды.

Гамільтан Акадэмікал
Hamilton academical fc.png
Поўная назва Hamilton Academical Football Club
Заснаваны 1874
Горад Гамільтан, Шатляндыя
Стадыён Нью-Даглас Парк
Умяшчальнасьць: 6078
Галоўны трэнэр Браян Райс
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2019—2020 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
https://www.hamiltonacciesfc.co.uk/

За апошнія 10 гадоў клюб змог падняцца па герархічнай лесьвіцы з трэцяга дывызіёну (у герархіі чацьверты) у Прэм’ер-лігу. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Нью-Даглас Парк» з 2001 году, да гэтага хатняй арэнай быў стадыён «Даглас Парк». Варта бачыць розьніцу паміж клюбамі «Гамільтан Акадэмікал» і футбольным клюбам «Гамільтан» (1874—1878), апошні зь якіх быў далучаны да крыкетнага клюбу «Гамільтан», але прымаў удзел у некалькіх розыгрышах Кубка Шатляндыі.

ГісторыяРэдагаваць

«Гамільтан Акадэмікал» быў сфармаваны напрыканцы 1874 году дырэктарам і вучнямі адной са школаў гораду.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Гамільтан Акадэмікалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў