Ян Ксавэры Канеўскі
Ян Ксавэры Канеўскі (па-польску: Jan Ksawery Kaniewski, па-італьянску: Francesco Saverio Kaniewski; 1805 — 13 красавіка 1867, Варшава) — польскі мастак, вядомы сваімі партрэтамі і карцінамі гістарычнай і біблійнай тэматыкі.
Ян Ксавэры Канеўскі | |
![]() | |
Імя пры нараджэньні | Jan Ksawery Kaniewski |
---|---|
Дата нараджэньня | 1805 |
Месца нараджэньня | Красілаў, Украіна |
Дата сьмерці | 13 красавіка 1867 |
Месца сьмерці | Варшава, Польшча |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Жанры | партрэт |
Узнагароды | |
ЖыцьцёРэдагаваць
Ян Ксавэры Канеўскі нарадзіўся ў Красілаве на Падольлі. Навучаўся ў ліцэі ў Крамянцы, дзе пачаў вучыцца жывапісу і малюнку ў Юзэфа Пітшмана. У 1827—1833 вучыўся ў Імпэратарскай акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу.
Скончыўшы акадэмію «вольным мастаком», ён накіраваўся ў Рым паводле ўрадавага гранту. У Рыме ён стаў вядомым дзякуючы створанаму партрэту папы Рыгора XVI, за які ён быў узнагароджаны Ордэнам залатой шпоры і быў прыняты ў чальцы Accademia Virtuosi рымскага Пантэону. Тут ён стварыў таксама партрэт Гаэтана Мароні.
У 1842 року вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. За парадную карціну «Партрэт фэльдмаршала Івана Паскевіча» ў 1845 атрымаў званьне акадэміка жывапісу[1]. У 1846 пераехаў у Варшаву, дзе па сьмерці Аляксандра Какуляра заняў ягоную пасаду ў школе прыгожых мастацтваў, пасьля быў яе дырэктарам (1858—1864). У 1860 стаў адным з арганізатараў Таварыства заахвочваньня прыгожых мастацтваў (па-польску: Towarzystwo Zachęty Sztuk Pięknych).
Па закрыцьці ў 1864 року школы прыгожых мастацтваў ў выніку палітычных рэпрэсіяў Канеўскі працягваў даваць мастацкія ўрокі.
Стварыў мноства партрэтаў чальцоў расейскай імпэратарскай сям’і, у тым ліку Аляксандра II, і чыноўнікаў Кангрэсавай Польшчы.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Таццяна Літвінава Творы мастакоў з Польшчы ў музеі палацава-паркавага ансамбля Дасьледаваньні. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Праверана 29 красавіка 2011 г.
ЛітаратураРэдагаваць
- Dizionario di erudizione storico-ecclesiastica, Vol. LXXXIII, p. 67 (n.d.)(італ.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ян Ксавэры Канеўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў