Эпіталяма
літаратурны ці музычны твор на вясельле
Эпітала́ма (па-грэцку: ері — на, thalamos — шлюб, шлюбнае ложа) — урачыстая вясельная песьня ў гонар жаніха і нявесты. Узьнікла ў народным вясельным абрадзе ў Старажытнай Грэцыі і Рыме. Вядомыя эпіталамы Сапфо (VII ст. да н. э.), Катула (I ст. да н. э.). У Расеі да яе зьвярталіся В. Традзьякоўскі, I. Севяранін. Першую беларускую эпіталаму ў 1967 годзе напісаў У. Караткевіч.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |