Анатоль Аляксандравіч Брусевіч (нар. 28 верасьня 1977, Горадня) — беларускі паэт, перакладнік, даследнік гісторыі польскай літаратуры, польска-беларускіх літаратурных сувязяў.

Анатоль Брусевіч
Дата нараджэньня 28 верасьня 1977(1977-09-28) (47 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак перакладнік, паэт, літаратуразнаўца
Месца працы
Узнагароды

Скончыў філялягічны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1999), у 2000 — магістратуру, у 2003 — асьпірантуру пры катэдры польскай філялёгіі ГрДУ. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фактары беларускай культуры ў творчасьці Адама Міцкевіча віленска-ковенскага пэрыяду (1815—1823 гг.)». З 2003 працуе ў ГрДУ, з 2007 г. — на пасадзе дацэнта катэдры польскай філялёгіі.

На беларускую мову пераклаў драму Георгія Каніскага «Уваскрасеньне мёртвых» (Тэрмапілы № 13, Беласток, 2009), «Трэны» Яна Каханоўскага (Тэрмапілы № 14, Беласток, 2010), «Ідыліі (Pleіn-aіr)» Антонія Лянгэ (Тэрмапілы № 17, Беласток, 2013), раман Катажыны Бонды «Акулярнік», паасобныя вершы Адама Міцкевіча, Тадэвуша Міціньскага, Лейба Найдуса, Рымантаса Ванагаса, Іраклія Какабадзэ.

Друкуецца з 1989 г. у беларускіх і замежных выданьнях. Аўтар кніг паэзыі «Дуэль» (Гародня, 1992), «Падаю ў неба» (Гародня, 2006), «Апошні дзень» (Менск, 2013), «Крылы» (Гародня, 2021), манаграфіі «Фактары беларускай культуры ў творчасьці Адама Міцкевіча» (Гародня, 2008). Вершы перакладаліся на польскую, расейскую, літоўскую, ангельскую, грузінскую мовы.

Прызнаньне

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Пяткевіч А. М. Літаратурная Гарадзеншчына. — Мінск, 1995.
  • Петрушкевіч А. М. Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах. Гродна, 2010
  • Петрушкевіч А. М. Дуэль дзвюх эстэтык: паэзія Анатоля Брусевіча // Творчество Адама Мицкевича и современная мировая культура: сборник научных работ / ГрДУ. — Гродно: Ламарк, 2010. — С. 288—294.
  • Петрушкевіч А. М. Апошні паэт Гародні // Верасень. — 2012. — № 1. — С. 184—191.
  • McMillin Arnold B. Writing in a cold climate : Belarusian literature from the 1970s to the present day. London : Maney, 2010

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць