Станіслаў Белазор (сын Яна)

(пам. 1611) падкаморы ўпіцкі

Станіслаў Белазор (? — да 1623) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Станіслаў Белазор

Герб «Вянява»
Асабістыя зьвесткі
Памёр да 1623
Род Белазоры
Бацькі Ян Белазор
Альжбета з Райскіх
Жонка Дарота з Войнаў
Альжбета з Лапацінскіх
Дзеці ад 1-га шлюбу: Габрыэль, Крыштап, Ян Караль

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Яна і Альжбеты з Райскіх.

Займаў пасады паборцы вількамірскага ў 1578, упіцкага стольніка ў 1584, судзьдзі земскага ў 1589, падкаморага з 1593. Быў маршалкам сойму 1605, маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1605. У 16011602 ваяваў з швэдамі ў Інфлянтах[1].

Першы раз ажаніўся з Даротай, дачкой падскарбія вялікага літоўскага Лаўрына Войны, другі — з Альжбетай Лапацінскай. У першым шлюбе меў сыноў Габрыэля, Крыштапа і Яна Караля.

  1. ^ Пазднякоў В. Белазоры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 299.

Літаратура

рэдагаваць