Янукі

вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Янукі́[1]вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці, за 6 км на поўнач ад Ваўкалаты. Янукі ўваходзяць у склад Ваўкалацкага сельсавету.

Янукі
трансьліт. Januki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Докшыцкі
Сельсавет: Ваўкалацкі
Насельніцтва: 4 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2157
Паштовы індэкс: 211714
СААТА: 2221813161
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°58′0″ пн. ш. 27°23′20″ у. д. / 54.96667° пн. ш. 27.38889° у. д. / 54.96667; 27.38889Каардынаты: 54°58′0″ пн. ш. 27°23′20″ у. д. / 54.96667° пн. ш. 27.38889° у. д. / 54.96667; 27.38889
Янукі на мапе Беларусі ±
Янукі
Янукі
Янукі
Янукі
Янукі
Янукі

Гісторыя

рэдагаваць

У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Ваўкалата Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

У 1949 годзе янукоўцаў далучылі да калектывізацыі. Вёска трапіла ў заняпад.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • напачатку ХХ стагодзьдзя — каля 20 двароў, 135 жыхароў
  • 1921 — 26 двароў, 136 жыхароў[2]
  • 1931 — 29 двароў, 131 жыхароў[3]
  • 1999 — 9 жыхароў
  • 2004 — 6 жыхароў
  • 2007 — 5 жыхароў
  • 2010 — 4 жыхары

Вядомыя выхадцы

рэдагаваць

Адсюль паходзіць род Януковічаў. Тут жыў дзед чацьвертага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча Ўладзімер, які падчас Першай сусьветнай вайны накіраваўся ў Данбас на заробкі. Бацька Віктара нарадзіўся ўжо на Данеччыне. Віктар Януковіч двойчы наведваў гістарычную радзіму: у 2003 г., калі быў прэм’ер-міністрам Украіны, і ў 2006-м[4].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 249
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 37
  3. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43
  4. ^ Аляксандар Пукшанскі. У Януках усе Януковічы // Зьвязда : газэта. — 10 лютага 2010. — № 24 (26632). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць