Янотавыя (Procyonidae) — сямейства клясы сысуноў атрада драпежных, якая ўключае 14 сучасных відаў зь 6 родаў. Гэтыя жывёлы насяляюць Амэрыку ад поўдня Канады да поўначы Аргентыны. Янотавыя сустракаюцца ў самых розных асяроддзях пражываньня, у тым ліку ў пустыні, паўночных лясах, трапічных лясах і на забалочаных землях.

Янотавыя
Procyon lotor — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
ПадатрадСабакападобныя (Caniformia)
СямействаЯнотавыя
Бінамінальная намэнклятура
Procyonidae
Gray, 1825

Зьнешні выгляд

рэдагаваць

Янотавыя маюць вагу ад менш за 1 кг до больш за 20 кг. Некаторыя віды маюць стройныя целы, іншыя — не. Усе маюць сярэднія ці доўгія хвасты. Поўсьць шэрая альбо карычневая, часам з кантраснымі меткамі на твары і светлымі і цёмнымі кольцамі вакол хваста. У большасьці відаў адносна кароткія, шырокія твары і кароткія стаячыя вушы, якія могуць быць круглявымі або завостранымі. Канечнасьці даволі доўгія. Пярэднія і заднія лапы маюць 5 пальцаў. Кіпцюры кароткія і выгнутыя. Зубная формула: 3/3,1/1,3–4/3–4,2/2–3 = 36–42.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Янотавыя, ў асноўным, ўсяедныя. Яны спажываюць расьліннасьць, дробных сысуноў, птушак і некаторых бесхрыбетных, асабліва ракападобных. Некаторыя віды сацыяльныя, іншыя — адзінокія. Усе віды добра лазяць па дрэвах. Большасць відаў — начныя.

Эвалюцыя

рэдагаваць

Янотавыя вядомыя з позьняга эацэна Паўночнай Амэрыкі і раньняга алігацэна Эўропы і з позьняга міяцэна ў Азіі. Яны дабраліся да Паўднёвай Амэрыкі з Паўночнай Амэрыкі ў канцы міяцэну.

Сыстэматыка

рэдагаваць

Procyonidae

  • Potosinae
    • Bassaricyon
      • Bassaricyon alleni
      • Bassaricyon gabbii
      • Bassaricyon medius
      • Bassaricyon neblina
    • Potos
      • Potos flavus
  • Procyoninae
    • Bassariscus
      • Bassariscus astutus
      • Bassariscus sumichrasti
    • Nasua
      • Nasua narica
      • Nasua nasua
    • Nasuella
      • Nasuella meridensis
      • Nasuella olivacea
    • Procyon
      • Procyon cancrivorus
      • Procyon lotor
      • Procyon pygmaeus

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Myers P. (2000) Procyonidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 01.02.2021 г.
  • Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 315, 316. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)