Якуб Шынкевіч

польскі мусульманскі сьвятар

Яку́б Шынке́віч (1884—1966) — татарскі рэлігійны й грамадзкі дзеяч Беларусі, Летувы, Польшчы, доктар арыенталістыкі.

Якуб Шынкевіч
Род дзейнасьці татарскі рэлігійны й грамадзкі дзеяч Беларусі, Летувы, Польшчы
Дата нараджэньня 16 красавіка 1884
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Ляхавічы Слуцкі павет Менская губэрня Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 1 лістапада 1966 (82 гады)
Месца сьмерці Сьцяг ЗША ЗША
Занятак муфтый, доктар філязофіі
Узнагароды
Камандорскі крыж з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1925 скончыў навучаньне ў Бэрлінскім унівэрсытэце, дзе атрымаў ступень доктара філязофіі. 28 кастрычніка 1925 абраны віленскім муфтэем усіх музульманаў Польшчы. У 1926—1932 з мэтай выпраўленьня памылак у рэлігійных тэкстах некалькі разоў езьдзіў на Ўсход. У 1926 быў сябрам Сусьветнага музульманскага кангрэсу ў Эгіпце, у 1928 наведаў музульманскія суполкі ў Югаславіі й Баўгарыі й Турэччыну. У 1930 зноўку наведаў Эгіпэт, дзе быў прыняты каралём Фаудам І. З Эгіпту зьдзейсьніў хадж у Мэку й Мэдыну. У 1935 выдаў на польскай мове тлумачэньні Алькарану. Гэтаксама спрыяў урэгуляваньню прававога становішча музульманаў Польшчы. 21 красавіка 1936 падпісаў Статут пра стасункі дзяржавы й Музульманскага Рэлігійнага Зьвязу. У часе ІІ Сусьветнай вайны супрацоўнічаў зь нямецкімі акупантамі, спрыяў увядзеньню татарскае адміністрацыі й стварэньню татарскае паліцыі. Дзякуючы ягоным намаганьням, у траўні 1944 быў заснаваны Саюз Татарскай Моладзі. Памёр на эміграцыі ў ЗША.