Якубова (Падляскае ваяводзтва)
Якубо́ва (па-польску: Jakubowo, па-падляску: Jakubovo) — прысёлак вёскі Доўгі Брод ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Якубова | |
польск. Jakubowo | |
Мясцовая назва: | Jakubovo |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Дубічы Царкоўныя |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-200 Długi Bród |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°39′28″ пн. ш. 23°31′56″ у. д. / 52.65778° пн. ш. 23.53222° у. д.Каардынаты: 52°39′28″ пн. ш. 23°31′56″ у. д. / 52.65778° пн. ш. 23.53222° у. д. |
Якубова |
Прысёлак знаходзіцца на мяжы зь Белавескай пушчай.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары Якубова — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьдзьвіжаньня Крыжа Гасподняга ў Вярстоку.).
Гісторыя
рэдагавацьНазва ўрочышча Якубова вядомая ўжо з 18 ст.[1]. У міжваенны час Якубова знаходзілася ў мяжах гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 3 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[2]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Якубова было далучанае да гміны Дубічы Царкоўныя.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Якубова (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 5 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 5 траўня 2015 г.