Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бельскі.

Язэп Аляксандравіч Бельскі (21 верасьня (4 кастрычніка) 1903, в. Лошыца, цяпер у межах Менску — 25 чэрвеня 1966) — савецкі партыйны і прафсаюзны дзяяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Менскай вобласьці ў гады нямецка-савецкай вайны. Герой Савецкага Саюзу.

Біяграфія

рэдагаваць

Чалец ВКП(б) з 1929. Скончыў Маскоўскую прам-акадэмію (1941). З 1921 на гаспадарчай, савецкай і партыйнай працы у БССР. З 1937 жыў у Маскве. Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939).

У чэрвені 1941 Я. А. Бельскі як сакратар абкаму партыі выконваў заданьне па эвакуацыі прадпрыемстваў і ўстаноў места Барысава Менскай вобласьці. У пачатку ліпеня 1941 увесь абкам выехаў у лес у Чэрвеньскі раён. Там быў створаны Менскі падпольны абкам партыі, у які ўвайшоў і Я. А. Бельскі. Як сакратару абкама, яму было даручана правесьці працу ў Старобінскім, Чырвонаслабадзкім, Капыльскім і Грэскім раёнах. Ужо ўлетку ў паўднёвых раёнах вобласьці пачалі дзейнічаць 5 партызанскіх атрадаў і 4 групы. Усяго пры ўдзеле Бельскага былі створаныя 63 першасныя падпольныя партыйныя арганізацыі ў партызанскіх атрадах Менскай і Палескай абласьцей.

Злучэньне Бельскага прымала ўдзел у вызваленьні Менску і Менскай вобласьці. 3 ліпеня 1944 Бельскі разам з савецкімі войскамі ўвайшоў у Менск. 16 ліпеня 1944 ў Менску адбыўся парад партызан, дзе са сваім кавалярыйскім падразьдзяленьнем прысутнічаў і Я. А. Бельскі.

Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 15 жніўня 1944 «за асаблівыя заслугі ў разьвіцьці партызанскага руху ў Беларусі, узорнае выкананьне заданьняў камандаваньня ў барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў у тылы праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» Бельскаму Язэпу Аляксандравічу было прысвоена званьне Героя Савецкага Саюзу з уручэньнем ордэна Леніна і мэдалю «Залатая Зорка» (№ 4091).

З 1944 сакратар Менскага гаркаму КП(б)Б, у 19481958 старшыня Беларускага рэспубліканскага савету прафсаюзаў. Чалец ЦК КПБ (19521960). Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (19471951, 19551959).

Памёр 25 чэрвеня 1966 году. Пахаваны на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках у Менску.

Узнагароды

рэдагаваць

Уганараваны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сьцягу, 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцягу, мэдалямі.

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

Яго імем названыя вуліцы ў Менску і Барысаве[1][2]. Імя Я. Бельскага носіць школа №149 у Менску.

  1. ^ Калабарацыянты Вуліцы Барысава. Імёны. Праверана 24 студзеня 2009 г.
  2. ^ Аляксандар Разэнблюм Их именами названы улицы Борисова (рас.) Праверана 24 студзеня 2009 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Героі Савецкага Саюзу: Кароткі біяграфічны слоўнік = Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь. — М.: Воениз., 1987. — Т. 1.
  • Бельский Иосиф Александрович (рас.). Герои страны. Праверана 24 студзеня 2009 г.