Матэвуш Скшыпчак

польскі футбаліст

Матэ́вуш Скшы́пчак (па-польску: Mateusz Skrzypczak; нар. 22 жніўня 2000 году) — польскі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Ягелёнія».

Матэвуш Скшыпчак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 жніўня 2000(2000-08-22)[1] (24 гады)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ягелёнія
Нумар 72
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2019
2019—2022
2020
2021
2022—
Лех-2
Лех
Пушча (арэнда)
Стоміль (арэнда)
Ягелёнія
40 (1)
7 (0)
13 (0)
14 (0)
65 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Сваю юніёрскую кар’еру пачаў у познанскім «Леху», прайшоўшы праз усе ўзроўні акадэміі клюбу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 20 красавіка 2019 году ў матчы супраць «Ягелёніі». Першым голам адзначыўся 24 верасьня 2019 году ў матчы 1/32 Кубка Польшчы супраць «Хробрага». Ня даўшы рады ў першай камандзе «Леха», быў запазычаны іншымі клюбамі, як то «Пушчай»[3], а потым «Стомілем». Напрыканцы траўня 2022 году Скшыпчак склаў двухгадовы кантракт зь «Ягелёніяй»[4], трансфэр гульца меў адбыцца яшчэ ўзімку, але забракавала часу на афармленьне пераходу[5]. Абаронца хутка замацаваўся ў асноўным складзе беластоцкай дружыны. Поруч з камандай у сэзоне 2023—2024 гадоў стаў чэмпіёнам краіны.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Ягелёнія»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць