Анатоль Ліс
Анато́ль Васі́левіч Ліс (нар. 1 сакавіка 1958, Раўкі, Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму.
Анатоль Ліс | |
Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму | |
---|---|
27 сьнежня 2014 — 26 студзеня 2021 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: |
Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
Папярэднік: | Канстанцін Сумар |
Наступнік: | Юры Шулейка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 сакавіка 1958 Раўкі, Мастоўскі раён |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі, інжынэр-механік; Менскі інстытут паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня КПБ.
У 1990—1996 гадах працаваў намесьнікам старшыні калгасу «Кастрычнік» Гарадзенскага раёну. З 1996 па 2005 год узначальваў Наваградзкі райвыканкам. З 2005 да 2007 год — намесьнік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях. Да 2009 году быў старшынёй Мазырскага райвыканкаму, потым працаваў намесьнікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.
У лютым 2013 году прызначаны памочнікам прэзыдэнта Беларусі — галоўным інспэктарам па Гомельскай вобласьці. З сакавіка 2014 году — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. 27 сьнежня 2014 году прызначаны старшынёй Берасьцейскага аблвыканкаму[1]. 22 студзеня 2015 году прызначаны сябрам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага скліканьня (па прэзыдэнцкай квоце)[2]. Працаваў старшынёй Берасьцейскага аблвыканкаму да 26 студзеня 2021 году.
10 лютага 2022 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Грузіі[3].
Быў дэпутатам палаты прадстаўнікоў III скліканьня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Лукашэнка прызначыў Анатоля Ліса намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Наша Ніва
- ^ Губернаторы Брестской, Витебской и Могилевской областей назначены сенаторами в парламент (рас.) Naviny.by Архіўная копія ад 2018-03-20 г.
- ^ Лукашенко сделал назначения в руководстве МИД и среди послов (рас.) Reform.news(be)