Юры Хашчавацкі

беларускі кінэматаграфіст

Ю́ры Язэ́павіч Хашчава́цкі (нар. 18 кастрычніка 1947, Адэса, УССР) — савецкі і беларускі рэжысэр і сцэнарыст. Ляўрэат міжнародных кінафэстываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэнэве, Бэрліне, Мюнхэне, Ляйпцыгу, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу.

Юры Хашчавацкі
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1947
Месца нараджэньня Адэса, УССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак рэжысэр, сцэнарыст
Месца працы
Гады дзейнасьці з 1985
Узнагароды шмат
IMDb ID nm0153872

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1973 годзе скончыў Адэскі тэхналягічны інстытут, у 1981 — Ленінградзкі дзяржаўны інстытут тэатру, музыкі і кінэматаграфіі.

Працаваў рэжысэрам у Белторгрэкляме (з 1976), на Беларускім тэлебачаньні (з 1978), «Беларускім тэлефільме» (з 1985), кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1989).

Сябра Саюзу кінэматаграфістаў Беларусі. Сябра Міжнароднай і Эўразійскай акадэміяў тэлебачаньня і радыё.

Фільмаграфія рэдагаваць

  • «Эта тихая жизнь в Глубоком» (дакумэнтальны, 1985)
  • «Возвращение в Хатынь» (фільм-спэктакль, 1986)
  • «Взгляни на свой дом» (дакумэнтальны, 1986)
  • «Упрямый человек» (дакумэнтальны, 1987)
  • «Здесь был Крылов» (дакумэнтальны, 1987)
  • «Призывники» (мастацкі, кароткамэтражны, 1987)
  • «Путники» (дакумэнтальны, 1988)
  • «Мастера и подмастерья» (дакумэнтальны, 1988)
  • «Формула ускорения» (дакумэнтальны, 1988)
  • «Встречный иск» (дакумэнтальны, 1989)
  • «В небо на колесе» (дакумэнтальны, 1989)
  • «Кто сегодня отсутствует» (1989)
  • «Промежуточный человек» (1990)
  • «Магистраль» (дакумэнтальны, 1990)
  • «Оранжевые жилеты» (дакумэнтальны, 1991)
  • «Всё хорошо» (дакумэнтальны, 1991)
  • «Русское счастье» (дакумэнтальны, 1992)
  • «Страсти по Марианне» (дакумэнтальны, 1993)
  • «Хлеб Израиля» (дакумэнтальны, 1994)
  • «Оазис» (дакумэнтальны, 1996)
  • «Обыкновенный президент» (дакумэнтальны, 1996)
  • «Эхо молчания» (дакумэнтальны, 1997)
  • «Время Чжоу Эньлая» (дакумэнтальны, 1998)
  • «Боги Серпа и Молота» (дакумэнтальны, 2000)
  • «Дожить до любви» (дакумэнтальны, 2002)
  • «Кавказские пленники» (дакумэнтальны, 2002)
  • «Святой доктор» (2003)
  • «Солнечный клоун» (дакумэнтальны, 2003)
  • «Плошча»(en) (2007)
  • «Вперёд, в прошлое» (2007)
  • «В поисках идиша» (дакумэнтальны, разам з Аляксандрам Гарадніцкім, 2008)
  • «Лоботомия» (2010)
  • «Обыкновенные выборы» (дакумэнтальны, 2011)

Бібліяграфія рэдагаваць

  • «Обыкновенный президент» (1996)
  • «Кавказские пленники» (2002)
  • «Плошча» (2007)

Узнагароды рэдагаваць

  • За фільм «Гэтае ціхае жыцьцё ў Глыбокім»:
    • Гран-пры Ўсесаюзнага фэстывалю тэлевізійных фільмаў у Кіеве (1985)
  • За фільм «Тут быў Крылоў»:
    • Гран-пры Ўсесаюзнага фэстывалю тэлевізійных фільмаў у Менску (1987)
  • За фільм «Прызыўнікі»:
    • Гран-пры фэсту беларускага кіно (Менск, 1987)
  • За фільм «Сустрэчны пазоў»:
    • Гран-пры «Залаты кентаўр» Міжнароднага кінафэстывалю «Адозва да Чалавека» (Санкт-Пецярбург, 1989)
  • За фільм «Расейскае шчасьце»:
  • За фільм «Аазіс»:
    • Прыз журы міжнароднага кінафэстывалю экалягічных фільмаў (Фрайбург, 1996)
  • За фільм «Звычайны прэзыдэнт»:
  • За фільм «Каўкаскія палоньнікі»:
    • Ганаровае згадваньне на Міжнародным фэстывалі дакумэнтальных і анімацыйных фільмаў у Ляйпцыгу (2002)
    • Гран-пры Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў — міжнародны кінафэстываль дакумэнтальных фільмаў у Жэнэве (2004)
    • Залатая ўзнагарода міжнароднага кінафэстывалю ў Бялградзе (2004)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць