Юрбург

места ў Летуве
(Перанакіравана з «Юрбаркас»)

Ю́рбург, Ю́барк (па-летувіску: Jurbarkas) — горад у заходняй Летуве на рацэ Нёмане. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Юрбурскага раёну Таўроскага павету. Насельніцтва налічвае каля 13,8 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Юрбург
лет. Jurbarkas
Юрбург
Jurbarkas COA.gif Flag of Jurbarkas.png
Герб Юрбургу Сьцяг Юрбургу
Першыя згадкі: 1259
Горад з: 1611
Краіна: Летува
Павет: Таўроскі
Плошча: 13,28 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 10 376 чал.
шчыльнасьць: 781,33 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-74001
Геаграфічныя каардынаты: 55°5′ пн. ш. 22°46′ у. д. / 55.083° пн. ш. 22.767° у. д. / 55.083; 22.767Каардынаты: 55°5′ пн. ш. 22°46′ у. д. / 55.083° пн. ш. 22.767° у. д. / 55.083; 22.767
Юрбург на мапе Летувы
Юрбург
Юрбург
Юрбург
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.jurbarkas.lt/

ГісторыяРэдагаваць

Першыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1259 году як аб крыжацкім замку Георгенбург. Замак знаходзіўся прыкладна за 3 км на захад ад сучаснага гораду, на ўзвышшы Бісьпілукаі. Крыжакі заставілі замак толькі пасьля Грунвальдзкай бітвы ў 1410 годзе, і ён перайшоў пад уладу Вялікага княства Літоўскага стаўшы памежным паселішчам з мытнай заставай.

У 1611 годзе Юрбург атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Вазы магдэбурскае права. У 1795 годзе, пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Юрбург трапіў у склад Расейскай імпэрыі і быў уключаны ў склад Ковенскай губэрні (1795—1915). У складзе Расеі Юрбург належаў фаварыту царыцы Кацярыны — Плятону Зубаву, які прадаў горад ўраду ў 1840 годзе. У 1846 годзе цар Мікалай І падараваў князю Васількавічу. Горад разьвіваўся разам з ростам гандлёвага абароту на Нёмане, але пасьля пракладкі чыгуначных лініяў прыйшоў у заняпад. У 1831 годзе, падчас паўстаньня 1830—1831 гадоў, горад быў часова заняты войскам паўстанцаў.

У 1909 годзе ў Юрбургу была тэлеграфная станцыя, прыстань, мытная застава і аптэка. Большасьць насельніцтва гораду складалі габрэі.

Пасьля 1920 году Юрбург быў у складзе Летувіскай Рэспублікі, насельніцтва налічвала 4409 чалавек (зь якіх 2350 былі габрэямі). Пасьля 1940 году Юрбург увайшоў у склад СССР. Практычна ўсё габрэйскае насельніцтва было зьнішчана падчас Другой сусьветнай вайны.

З 1950 году Юрбург стаў раённым цэнтрам.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Юрбургсховішча мультымэдыйных матэрыялаў