Юрбург
Ю́рбург, Ю́рбарк (лет. Jurbarkas) — горад у Летуве, на рацэ Нёмане. Адміністрацыйны цэнтар Юрбурскага раёну Таўроскага павету. Насельніцтва на 2017 год — 10 376 чалавек.
Юрбург | |||||
лет. Jurbarkas | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1259 | ||||
Горад з: | 1611 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Таўроскі | ||||
Плошча: | 13,28 км² | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 10 376 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 781,33 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | (+370) 447 | ||||
Паштовыя індэксы: | LT-74001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°5′ пн. ш. 22°46′ у. д. / 55.083° пн. ш. 22.767° у. д.Каардынаты: 55°5′ пн. ш. 22°46′ у. д. / 55.083° пн. ш. 22.767° у. д. | ||||
Юрбург на мапе Летувы ![]() ![]() Юрбург | |||||
![]() | |||||
http://www.jurbarkas.lt/ |
Юрбург — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці.
НазваРэдагаваць
Назва Юрбарку мае германскае паходжаньне (як і ў выпадку Трокаў, Кернава, Эйраголы ды пэўных іншых старажытных паселішчаў ліцьвінаў): ад гоцкага baurgs 'горад' — горад на рацэ Юры[1]
ГісторыяРэдагаваць
Першыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1259 году як аб крыжацкім замку Георгенбург. Замак знаходзіўся прыкладна за 3 км на захад ад сучаснага гораду, на ўзвышшы Бісьпілукаі. Крыжакі заставілі замак толькі пасьля Грунвальдзкай бітвы ў 1410 годзе, і ён перайшоў пад уладу Вялікага княства Літоўскага стаўшы памежным паселішчам з мытнай заставай.
У 1611 годзе Юрбург атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Вазы магдэбурскае права. У 1795 годзе, пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Юрбург трапіў у склад Расейскай імпэрыі і быў уключаны ў склад Ковенскай губэрні (1795—1915). У складзе Расеі Юрбург належаў фаварыту царыцы Кацярыны — Плятону Зубаву, які прадаў горад ўраду ў 1840 годзе. У 1846 годзе цар Мікалай І падараваў князю Васількавічу. Горад разьвіваўся разам з ростам гандлёвага абароту на Нёмане, але пасьля пракладкі чыгуначных лініяў прыйшоў у заняпад. У 1831 годзе, падчас паўстаньня 1830—1831 гадоў, горад быў часова заняты войскам паўстанцаў.
У 1909 годзе ў Юрбургу была тэлеграфная станцыя, прыстань, мытная застава і аптэка. Большасьць насельніцтва гораду складалі габрэі.
Пасьля 1920 году Юрбург быў у складзе Летувіскай Рэспублікі, насельніцтва налічвала 4409 чалавек (зь якіх 2350 былі габрэямі). Пасьля 1940 году Юрбург увайшоў у склад СССР. Практычна ўсё габрэйскае насельніцтва было зьнішчана падчас Другой сусьветнай вайны.
З 1950 году Юрбург стаў раённым цэнтрам.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 11.