Канстанцін Кашыц
Канстанці́н Ка́шыц (1828—1881) — пісьменьнік, кандыдат дыпляматычных навук, стваральнік рыфмаваных сатыраў, якія выдаваў пад псэўданімамі «Загадка», «Крыжык», «Дагератып», «Пастка»,[1] удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Тартускі ўнівэрсытэт. Валодаў Тарновам, Белагрудай, Малым Вольжавам. Яшчэ ў час паўстаньня на зямлі Канстанціна Кашыца быў устаноўлены помнік (крыжы) загінулым у баі паўстанцам. Прыхільнік «белых»; зь вясны 1863 г. паўстанцкі цывільны начальнік Наваградзкага павету, актыўна супраціўляўся разгортваньню паўстаньня. Пасьля арышту (17.6.1864) даў падрабязныя паказаньні пра арганізацыю.[2] За ўдзел у паўстаньні да 1866 у ссылцы ў Казанскай губэрні. 25.5.1866 вымушаны быў «дабраахвотна» падпісаць акт продажу маёнтку Тарноўшчына з фальваркамі Рубікі, Шчытнікі, Белагруда, Чыжэўшчына, Банцавічы, усяго каля 2500 дзесяцінаў зямлі расейскаму палкоўніку, удзельніку здушэньня паўстаньня, пазьней генэрал-лейтэнанту, Зьмітру Маўрасу, за 56 300 рублёў і дом у Рызе ацэначным коштам 25 000 руб[3].
Крыніцы й заўвагі
рэдагаваць- ^ Літаратурная Лідчына
- ^ Паказальнік імёнаў
- ^ Кроніка айкумены // Лідскі летапісец. — 2006. — № 2 (34). — С. 6.
Літаратура
рэдагаваць- Суднік С., Сьліўкін В. Лідчына ў паўстаньні 1863 году // Лідскі летапісец. — № 4.