Юзаф Станеўскі

беларускі каталіцкі архібіскуп

Ёсіф (Юзаф) Станеўскі (нар. 4 красавіка 1969, в. Занявічы, Гарадзенскі раён) — беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, дапаможны біскуп Гарадзескай дыяцэзіі (2013—2021). Архібіскуп-мітрапаліт Менска-Магілёўскі (з 14 верасьня 2021).

Юзаф Станеўскі
Дата нараджэньня 4 красавіка 1969(1969-04-04) (55 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Месца працы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станеўскі (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Пасьля вайсковай службы і працоўнага досьведу паступіў у Вышэйшую духоўную сэмінарыю ў Гародні ў 1990 годзе. Сьвятарскае пасьвячэньне прыняў 17 чэрвеня 1995 году; прэсьвітар Гарадзенскай дыяцэзіі. У тым жа годзе быў прызначаны вікарыем парафіі Сьв. Вацлава ў Ваўкавыску. Пасьля крыху больш чым гадавой душпастырскай паслугі быў скіраваны ў Люблінскі каталіцкі ўнівэрсытэт (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята кананічнага права. У 1999 годзе прызначаны выкладчыкам і прэфэктам Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Гародне. З 2000 году зьяўляецца судзьдзёй, а з 2005 году — віцэ-афіцыялам Міждыяцэзіяльнага касьцёльнага суду ў Гародне. З 2004 году выкладаў кананічнае права ў Катэхэтычным інстытуце ў Гародні.

23 червеня 2005 году прызначаны рэктарам Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Гародні. Зьяўляўся сябрам Біскупскай рады і Калегіі кансультантаў Гарадзенскай дыяцэзіі. У 2007—2013 гадах быў адказным за душпастырскую фармацыю маладых сьвятароў у Гарадзенскай дыяцэзіі. З 2009 году каардынатар душпастырства пакліканьняў. У 2012 годзе прызначаны капэлянам Яго Сьвятасьці[1]. 29 лістапада 2013 прызначаны дапаможным біскупам Гарадзенскай дыяцэзіі.

14 красавіка 2021 году ён быў другі раз абраны генэральным сакратаром Канфэрэнцыі біскупаў.

14 верасьня 2021 году Папа Францішак прызначыў Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Менска-Магілёўскім[2].