Юго Лярыс
Юго Лярыс (па-француску: Hugo Lloris; нарадзіўся 26 сьнежня 1986 году, Ніцца, Францыя) — францускі футбаліст, які выступае за клюб МЛС «Лос-Анджэлес». Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнуай Францыі на пазыцыі брамніка. Тройчы абіраўся найлепшым брамнікам году ў францускім першынстве (2009, 2010, 2012). Чэмпіён сьвету 2018 году.
Юго Лярыс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 сьнежня 1986[1] (37 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лос-Анджэлес | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2008 2008—2012 2012—2023 2024— |
Ніцца Алімпік Ліён Тотэнгэм Готспур Лос-Анджэлес |
72 (0) 146 (0) 361 (0) 37 (0) |
Зборныя | ||
2008—2022 | Францыя | 145 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Біяграфія
рэдагавацьПачатак кар’еры
рэдагавацьЛярыс нарадзіўся 26 сьнежня 1986 году ў міжземнаморскім горадзе Ніцца ў арыстакратычнай сям’і. Ягоная маці працавала адвакатам, а ягоны бацька быў банкірам у Монтэ-Карлё[2]. У 2008 годзе, гуляючы ў «Ніццы», ягоная маці памерла.
«Ніцца»
рэдагавацьПасьля посьпеху ў камандзе клюбу ва ўзросьце да 18 гадоў, Лярыс быў пераведзены ў дубль клюбу ў францускую аматарскую лігу ў сэзоне 2004—2005 гадоў. Лярыс трапіў у першы склад каманды напярэдадні сэзону 2005—2006 гадоў, атрымаўшы кашулю з 1 нумарам. Лярыс дэбютаваў 25 кастрычніка 2005 году за клюб, ва ўзросьце да 18 гадоў, адстаяўшы браму на нуль у матчы на Кубак Францускай лігі, а ягоная каманда перамагла зь лікам 2:0 «Шатару»[3].
«Ліён»
рэдагавацьПасьля аднаго з выбітных сэзонаў Юго, паўсталі спэкуляцыі на конт ягонай далейшай кар’еры. Маладым галкіпэрам цікавіліся францускі клюб «Ліён», які жадаў знайсьці зьмену свайму сыходзячага брамніку Грэгары Купэ, «Мілян», які жадаў замяніць ім бразыльца Дыду, і «Тотэнгэм Готспур», які жадаў замяніць Лярысам Пола Робінсана[4][5][6]. У канчатковым ліку Юго перайшоў у склад «Ліёну», але асабістыя дамоўленасьці зь «Мілянам» былі вельмі блізкія да пераходу француза ў італьянскі клюб. Віцэ-прэзыдэнт «Міляна» Адрыяна Галіяні заявіў, што пагадненьне было дасягнута, але дамову была анулявана з-за адмовы Крыстыяна Аб’яцьці пераходзіць да «Палерма»[7].
Кошт трансфэру першапачаткова не называўся, але пазьней было выяўлена, што паслугі Юго былі ацэненыя ў € 8,5 млн[8].
«Тотэнгэм Готспур»
рэдагавацьЛярыс падпісаў кантракт з клюбам «Тотэнгэм Готспур» 31 жніўня 2012 году. Дэбютаваў за шпораў у матчы Лігі Эўропы супраць італьянскага «Ляцыё» 20 верасьня 2012 году, матч скончыўся ўнічыю 0:0[9].
Нацыянальная зборная
рэдагавацьЛярыс атрымаў свой першы заклік да нацыянальнай зборнай Францыі 6 лютага 2008 году да матчу супраць зборнай Гішпаніі, тым ня менш на сустрэчы ён ня быў залічаны нават у склад запасных. Праз паўгоду, 19 лістапада, ён згуляў свой першы матч на зборную ў гульні супраць зборнай Уругваю, якая скончылася зь лікам 0:0.
Дасягненьні
рэдагаваць«Ліён»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2012
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2012
Францыя:
- Чэмпіён сьвету: 2018
- Пераможца Лігі нацыяў УЭФА: 2021
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Hugo Lloris // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Hugo Lloris: un dernier rempart». Philippe Bilger.
- ^ «Nice v. Châteauroux Match Report». Ligue de Football Professionnel.
- ^ «Lyon deny Coupet rumours». Soccer News.
- ^ «Hugo Lloris to AC Milan». Eye Football.
- ^ «Lloris open to Spurs talk»". Sky Sports.
- ^ «AC Milan chief Galliani: We had deal for Lyon keeper Lloris». Fantasy SP.
- ^ «Lloris fills Lyon void». Sky Sports.
- ^ «Tottenham v Lazio». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Ліёну»
- Статыстыка на LFP.fr
- Статыстыка на ESPN