Эсфір Гурэвіч

беларуская літаратуразнаўка

Гурэвіч Эсьфір (Эся) Саламонаўна (22 лістапада 1921, Татарск, Смаленская вобласьць, РСФСР15 жніўня 2015, Кліўлэнд, ЗША) — беларуская літаратуразнаўка. Доктар філялягічных навук (1973).

Эсфір Гурэвіч
Дата нараджэньня 22 лістапада 1921(1921-11-22)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 жніўня 2015(2015-08-20)[1] (93 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, літаратурны крытык
Навуковая сфэра літаратуразнаўства, гісторыя літаратуры[d][2], літаратурная крытыка[2] і беларуская літаратура[2]
Месца працы
Сябра ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d]
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і сшывальшчыка. Скончыла філялягічны факультэт Маскоўскага пэдагагічнага інстытуту імя У. І. Леніна ў 1941 годзе, асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР у 1949 годзе. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З 1950 году працавала ў Інстытуце літаратуры АН БССР (у 1952—1957 навуковы сакратар інстытуту, з 1957 старэйшы навуковы супрацоўнік). З 1995 году жыве ў Кліўлэндзе (ЗША).

Дзейнасьць

рэдагаваць

Дасьледавала гісторыю беларускай літаратуры (творчасьць Я. Купалы, Я. Маўра, М. Лынькова, В. Віткі, Я. Брыля і інш.), праблемы беларускай дзіцячай літаратуры.

  • «Творчая гісторыя раманаў Мікалая Астроўскага» (1957)
  • «Беларуская дзіцячая літаратура (1917—1967)» (1970)
  • «Пафас гэраічнасьці» (1979)
  • «Дзіцячая літаратура Беларусі» (1982)

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыкляпэдыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
  • Беларускія пісьменьнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1993.
  • Беларускія пісьменьнікі (1917–1990). — Мінск, 1994.
  • Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць