Эрозія шыйкі маціцы
Эрозія шыйкі маціцы — зьмяшчэньне цыліндрычнага эпітэлю ў канале шыйкі маціцы на яе похвавую паверхню.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/%D0%AD%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B8%D1%8F_%D1%88%D0%B5%D0%B9%D0%BA%D0%B8_%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%BA%D0%B8.jpg/220px-%D0%AD%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B8%D1%8F_%D1%88%D0%B5%D0%B9%D0%BA%D0%B8_%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%BA%D0%B8.jpg)
Зрэдку ўяўляе сабой язву сьлізьніцы шыйкі маціцы, што ўзьнікае пасьля траўмы і пры запаленьні ды зажыўляецца цягам 10-14 дзён. Можа разьвіцца ў перадракавы стан шыйкі маціцы. Іншыя назвы: эктапія або псэўдаэрозія шыйкі маціцы[1].
Чыньнікі
рэдагавацьУзьнікненьню хваробы спрыяе: 1) пашкоджаньне шыйкі маткі падчас аборта, іншага ўнутрыматачнага ўмяшаньня або ўскладненьня ў выніку цяжкіх родаў; 2) зьніжэньне імунітэту, 3) плоцевыя інфэкцыі (генітальны герпэс, вірус папілёмы чалавека); 4) парушэньне гарманальнага фону; 5) дысбактэрыёз похвы[1].
Лячэньне
рэдагавацьУ асноўным выкарыстоўваюць радыёхвалявы спосаб лячэньня і лазэракаагуляцыю, бо тыя не ўтвараюць рубец. Таксама могуць прымяняцца замарожваньне вадкім азотам і прыпальваньне электрычным токам. Пры выяўленьні атыповых вузаў праводзяць апэрацыю канізацыі. Пры ўзьнікненьні хваробы ў выніку ўскладненьня пасьля цяжкіх родаў часам праводзяць апэрацыю па плястыцы шыйкі[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |