Рак шыйкі маціцы
Рак шы́йкі ма́ціцы — утварэньне ракавай пухліны ў тканках шыйкі маціцы.
Рак шыйкі маціцы | |
Дысплязія шыйкі маціцы (2015 г.) | |
Сынонімы | рак шыйкі маткі |
---|---|
Спэцыяльнасьць | анкалёгія |
Сымптомы | нямесячны крывацёк з похвы |
Звычайна праяўляецца | дысплязія эпітэлю шыйкі маціцы |
Працягласьць | 10—20 гадоў |
Віды | плоскавузавы(pl)(каля 90%), залозісты |
Прычыны | вірус папілёмы чалавека |
Фактары рызыкі | бязладныя плоцевыя сувязі, супрацьзачаткавыя таблеткі і тытунепаленьне |
Мэтад дыягностыкі | мазок з вузаў эпітэлю шыйкі маціцы, кальпаскапія, гісталягічнае дасьледаваньне |
Прафіляктыка | прышчэпка ад віруса папілёмы |
Лячэньне | хіміятэрапія, хірургічнае і радыятэрапія |
Выжывальнасьць | праз 5 гадоў 46% (2016 г.) |
Частасьць | 570 000 (2018 г.) |
Сьмяротнасьць | 311 000 (2018 г.) |
Рак шыйкі маціцы ў Вікісховішчы |
Узьнікненьню хваробы папярэднічае дысплязія эпітэлю шыйкі маціцы. Для выяўленьня немачы штогод пасьля пачатку плоцевага жыцьця бяруць мазок з вузаў эпітэлю на перадракавыя зьмяненьні. Звыш 90% выпадкаў раку шыйкі маціцы выклікае вірус папілёмы чалавека. Каб пацьвердзіць наяўнасьць ДНК гэтага віруса, робяць кальпаскапію і гісталягічнае дасьледаваньне. Каля 15 з больш як 100 відаў віруса выклікаюць утварэньне ў эпітэлі шыйкі маціцы нетыповых вузаў, якія могуць перараджацца ў ракавыя вузы. Для прадухіленьня хваробы дзяўчынам у веку ад 12 гадоў робяць прышчэпку, што праводзіцца ў 3 крокі за 6 месяцаў. За 2012 год хваробу выявілі сярод каля 500 000 жанчынаў у сьвеце. Ад яе загінула каля 230 000 жанчынаў[1].
Чыньнікі
рэдагавацьУзьнікненьню хваробы спрыяе раньні пачатак плоцевага жыцьця, калі вузы эпітэлю шыйкі маціцы ёсьць нясьпелымі і схільнымі да пранікненьня віруса папілёмы. Таксама шкодзіць наяўнасьць некалькіх плоцевых сукупленцаў[1], тытунепаленьне, бародаўкі і вогнік на плоцевых органах[2].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |