Эмілі Дэшанэль
Эмілі Эрын Дэшанэль (па-ангельску: Emily Erin Deschanel; 11 кастрычніка 1976 году) — амэрыканская акторка, рэжысэр і прадусар. Найбольш вядомая роляй доктаркі Тэмпэранс Брэнан ў крымінальным сэрыяле «Косткі», які выходзіў на тэлеэкраны з 2005 па 2017 гады.
Эмілі Дэшанэль | |
Дата нараджэньня | 11 кастрычніка 1976[1][2] (48 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка, кінаакторка, тэлеактор, кінапрадусарка, тэлепрадусар, акторка агучваньня, тэлерэжысэрка |
Бацька | Калеб Дэшанэль[d] |
Маці | Мэры Джо Дэшанэль[d] |
IMDb | ID nm0221043 |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася ў сям’і кінапрадусара Калеба Дэшанэля і акторкі Мэры Джо Дэшанэль. Ейная малодшая сястра Зоі таксама зьяўляецца акторкай. Эмілі скончыла Бостанскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «тэатральнае мастацтва», атрымаўшы ступень бакаляўра[3]. У 2005 годзе Дэшанэль пачала здымацца ў ролі доктара Тэрэнс Брэнан разам з Дэйвідам Барэанасам, які выконваў ролю агента ФБР Сылі Бута, у крымінальным сэрыяле «Косткі» кампаніі Fox. Было створана 12 сэзонаў тэлесэрыялу, а здымкі праходзілі з 13 верасьня 2005 году па 28 сакавіка 2017 году. Пачынаючы з трэцяга сэзону, Дэшанэль і Барэанас працавалі яшчэ і ў якасьці са-прадусараў сэрыялу, а з чацьвёртага сэзону сталіся паўнавартаснымі прадусарамі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Emily Deschanel // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ Emily Deschanel // GeneaStar
- ^ Emily Deschanel. TV.com.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭмілі Дэшанэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Эмілі Дэшанэль (анг.) на сайце IMDb