Косткі (тэлесэрыял)

амэрыканскі тэлесэрыял

Косткі (па-ангельску: Bones) — амэрыканскі крымінальны камэдыйны драматычны тэлесэрыял, які стварыў Гарт Гансан на замову тэлеканалу Fox. Прэм’ера адбылася 13 верасьня 2005 году, а апошняя сэрыя выйшла 28 сакавіка 2017 году, такім чынам за 12 сэзонаў было створана 246 сэрыяў. Стужка заснаваная на судовай антрапалёгіі і крымінальнай археалёгіі, а кожная сэрыя засяроджваецца на матэрыялах справаў ФБР, якія датычацца загадак чалавечых парэшткаў, якія прадастаўляе спэцыяльны агентам ФБР Сылі Бута (Дэйвід Барэанас) судоваму антраполягу доктару Тэмпэранс «Косткі» Брэнан (Эмілі Дэшанэль). Сэрыял акрамя таго раскрывае асабістае жыцьцё герояў. Сэрыял заснаваны ў адвольнай інтэрпрэтацыі на жыцьці і раманах антраполяга-крыміналіста Кэці Райкс[1], якая таксама ўдзельнічала ў падтрыхтоўцы сэрыялу. Галоўны пэрсанаж, Тэмпэранс Брэнан, названая ў гонар галоўнага героя сэрыі раманаў Кэці Райкс. Цікава, што паводле сюжэту сэрыялу доктар Брэнан піша пасьпяховы раман, дзе галоўным героем выступае антраполяг-крыміналіст Кэці Райкс.

Косткі
Bones
Выява лягатыпу
Жанр дэтэктыўны сэрыял
Стваральнік Hart Hanson[d]
У ролях
Краіна ЗША
Колькасьць сэзонаў 12
Колькасьць сэрыяў 246 (list of Bones episodes[d])
Мова ангельская
Вытворчасьць
Прадусар Гарт Гансан
Выканаўчыя прадусары Hart Hanson[d], Barry Josephson[d], Ian Toynton[d], Jonathan Collier[d] і Randy Zisk[d]
Вытворчасьць Fox Broadcasting Company[d] і 20th Television[d]
Даўжыня сэрыі 42 хвіліна
Трансьляцыя
Тэлеканал Fox
На экранах  —
Фармат відэа 16:9[d]
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Старонка на IMDb
  1. ^ Goldman, Eric (May 31, 2007). «Digging Up Secrets With the Cast of Bones». IGN.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць