Эльжбета Смулкова
Эльжбéта Смулко́ва (па-польску: Janina Elżbieta Smułek (Smułkowa); нар. 24 чэрвеня 1931, Львоў) — польская мовазнаўца, славістка, беларусістка. Першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі (1992-1995).
Эльжбета Смулкова | |
па-польску: Elżbieta Smułkowa | |
Дата нараджэньня | 24 чэрвеня 1931 (93 гады) або 1931[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | славіст, мовазнаўка, філёляг |
Навуковая сфэра | мовазнаўства[1], славістыка[d][1] і беларусазнаўства[1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Варшаўскае навуковае таварыства[d] |
Навуковая ступень | Доктарка габілітаваная, прафэсарка |
Узнагароды | Мэдаль Францыска Скарыны[d]
|
Жыцьцяпіс
рэдагавацьДзяцінства правяла ў Львове. У 1940-м страціла бацьку — ён быў забіты бальшавікамі і значыцца ва «ўкраінскім Катынскім сьпісе»[2]. У 1941 годзе разам з маці і сястрой была дэпартаваная ў Сыбір, дзе правяла наступныя 5 гадоў. Пасьля рэпатрыяцыі сям'я жыла ў Торуні.
У 1957 годзе скончыла Ўнівэрсытэт Мікалая Капэрніка ў Торуні па спэцыяльнасьці паляністыка. У 1965 годзе атрымала доктарскую ступень, у 1978 — ступень доктаркі габілітаванай. У 1971-1975 кіравала адзьдзяленьнем беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце. З 1997 па 2002 г. загадвала катэдрай беларускай культуры Унівэрсытэту ў Беластоку[3].
У 1991 годзе была прызначаная генэральнай консулкай Польшчы ў Беларусі, а ў 1992–1995 гадах – першай амбасадаркай Польшчы ў Беларусі.
У наступныя гады Э. Смулкова была зьвязаная з Цэнтрам дасьледаваньняў старажытнай традыцыі ў Польшчы і Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, а потым з Міждысцыплінарным навукова-дасьледчым інстытутам "Artes Liberales" Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Э. Смулкова падрыхтавала прынамсі шэсьць дактароў навук[4]. Прайшла шэраг стажыровак і паездак за мяжу, удзельнічала ў шматлікіх міжнародных кангрэсах і навуковых канфэрэнцыях. Чытала лекцыі ў замежных унівэрсытэтах.
Зьяўляецца сяброўкай Варшаўскага навуковага таварыства, Польскага мовазнаўчага таварыства і Беластоцкага навуковага таварыства.
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьАсноўныя навуковыя інтарэсы Э. Смулковай: фанэтыка, фаналёгія (усходнеславянская акцэнталёгія), польска-беларуска-летувіскае моўнае памежжа (уключаючы мікратапаніміку), славянская дыялекталёгія (пераважна польская і беларуская)[5].
Узнагароды
рэдагавацьКавалерскі крыж Ордэна Адраджэньня Польшчы.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Słownictwo z zakresu uprawy roli w gwarach wschodniej Białostocczyzny na tle wschodniosłowiańskim, Wrocław 1968
- Studia nad akcentem języka białoruskiego (rzeczownik), Warszawa 1978
- Fonetyka i fonologia języka białoruskiego z elementami fonetyki i fonologii ogólnej, Warszawa 1988 (wspólnie z Walerym Czekmanem)
- Białoruś i pogranicza. Studia o języku i społeczeństwie, Warszawa 2002
- Moje pogranicza w historii, języku i wspomnieniach, Slawistyczny Ośrodek Wydawniczy, Instytut Slawistyki PAN, Warszawa 2016.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Smułkowa, Elżbieta // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Валер Каліноўскі, Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні, Інбелкульт, 2016.
- ^ Prof. dr hab. Elżbieta Smułek, baza „Ludzie nauki” portalu Nauka Polska (OPI).
- ^ System Wspomagania Wyboru Recenzentów, recenzenci.opi.org.pl
- ^ Językoznawstwo i Białoruś. Z Elżbietą Smułkową rozmawia Anna Engelking w: Anna Engelking, Romuald Huszcza (red.), Pogranicza języków. Pogranicza kultur. Studia ofiarowane Elżbiecie Smułkowej, Warszawa 2003.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|