Эйвід
Эйвід (Айвід, Айвіт) — мужчынскае імя.
Эйвід лац. Ejvid | |
Övid | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Eich + Wid |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Айвід, Айвіт |
Зьвязаныя імёны | Viðey |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эйвід» |
Паходжаньне
рэдагавацьЭгвід, Агвід або Эйвід (Ecgwid[1], Agviðr[2], Övid) і Відэй (Viðey) — імёны германскага паходжаньня[3][4][5][6]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[7], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[8]. Такім парадкам, імя Эйвід азначае «лязо моцы»[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди Еишишское волости, на имя Оивит а Мишик, а Жодко, три братеники (22 чэрвеня 1537 году)[10]; служобъ людей… Ятьвилъ Аивидовичъ… Петръ Еивидович (23 траўня 1539 году)[11]; бояре повету Ковенского Петръ а Янъ Бортковичы Эйвидовича (9 чэрвеня 1584 году)[12]; Aywidowicze (1744 год)[13]; wioski… Ejwidowicze (1782—1783 гады)[14].
Носьбіты
рэдагавацьЭйвіды-Дабшэвічы[16] і Радвіловічы з Эйвідаў[17] — літоўскія шляхецкія роды.
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Эйвідавічы.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 26.
- ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 17.
- ^ Viðey, Nordic Names
- ^ Otterbjörk R. Svenska förnamn. — Svenska språknämnden, 1979.
- ^ Övid, Nordic Names
- ^ Övidher, Nordic Names
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 21 (1536—1537). — Vilnius, 2019. P. 168.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 263.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 435.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 28.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 14.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты