Эйбар
Эйбар — мужчынскае імя.
Эйбар лац. Ejbar | |
Eyber | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Eich + Baro |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эйбар» |
Паходжаньне
рэдагавацьЭйбэр або Айбэр (Eyber, Eiber[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч', а аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Барвін; германскія імёны Barvid, Barwin, Barwin) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди… Ейборъ а Бутнаръ (21 жніўня 1480 году)[4]; Воитъко Еиборовичъ (XVI ст.)[5]; Fundus prædii huius dictus Eybaryski (1643 год)[6].
Носьбіты
рэдагаваць- Стэфан Лукашавіч Эйбаровіч — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1602 годзе[7]
Эйбаровічы (Eyborowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага ваяводзтва[8].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Steub L. Die oberdeutschen Familiennamen. — München, 1870. S. 95.
- ^ Kleemann S. Die Familiennamen Quedlinburgs und der Umgegend. — Quedlinburg, 1891. S. 11.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16, 19.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 1377.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 1.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacijų aktai 1611—1651 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. XI, 2011. P. 236.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 161.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 207.